From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Грын (руск.: Александр Грин, сапр. імя Аляксандр Сцяпанавіч Грыне́ўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сімвалістаў.
Аляксандр Грын | |
---|---|
Аляксандр Сцяпанавіч Грынеўскі | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Александр Степанович Гриневский[1] |
Псеўданімы | Александр Грин[1] |
Дата нараджэння | 11 (23) жніўня 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1932[5][1][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Жонка | N. N. Grin[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Гады творчасці | 1906—1932 |
Кірунак | неарамантызм, сімвалізм |
Жанр | аповесць, нарыс і паэзія |
Мова твораў | руская |
Творы на сайце Lib.ru | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Бацька — Стэфан Яўсеевіч Грынеўскі (1843—1914), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—64 гадоў, паходзіў са шляхты Дзісенскага павета Віцебскай губерні. Пасля адбыцця высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе пабраўся шлюбам[8][9] Маці — Ганна Сцяпанаўна Ляпкова.
Аляксандр Грын шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. У 1919 годзе знаходзіўся ў Віцебску.
Першае апавяданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатырычных мініяцюр.
Апублікаваў зборнік «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор’я Суан» (1916). Прозвішча «Грынеўскі» змяніў на псеўданім «Грын» у 1907 годзе.
А. Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найбольш папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш.
Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла новае прызнанне ў 1960-я гады.
Асобныя творы экранізаваны.
У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр паставіў на сваёй сцэне балет «Асоль» як творчую інтэрпрэтацыю «Пунсовых ветразей»[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.