(пам. 1595) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Пронскі (каля 1550 — каля 1595) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Аляксандр Пронскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл Сіротка | ||||||
Пераемнік | Мікалай Тальваш | ||||||
Нараджэнне | каля 1550 | ||||||
Смерць | каля 1595 | ||||||
Род | Пронскія | ||||||
Бацька | Фрыдэрык Пронскі | ||||||
Маці | Фядора Багавіцінавіч | ||||||
Жонка | Фядора Сангушка | ||||||
Дзеці | Юліюш Эліяш, Аляксандр Актавіян | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
У маладосці пры двары французскага караля Карла IX. У 1573 быў у складзе пасольства па запрашэнні на трон Рэчы Паспалітай Генрыка Валезы. У 1575 падтрымаў абранне на трон Стэфана Баторыя.
З 1576 стольнік ВКЛ, з 1580 староста луцкі.
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне.
Пасля смерці Стэфана Баторыя прытрымліваўся габсбургскай арыентацыі, выступаў за абранне эрцгерцага Максіміліяна на трон Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у бітве пад Бычынай 24 студзеня 1588 і разам з Максіміліянам трапіў у няволю да прыхільнікаў Жыгімонта III; быў пазбаўлены пасад і эмігрыраваў у Прагу.
Пасля вяртання абраны паслом на сойм 1590—1591. З 1591 кашталян троцкі.
Адстойваў суверэнітэт ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вызнаваў кальвінізм.
З княскага роду Пронскіх, сын кіеўскага ваяводы Сямёна-Фрыдэрыка і Фядоры Багавіцінавіч.
Жанаты з Фядорай Сангушкай, дачкой гетмана Рамана Сангушкі, меў сыноў Юліюша Эліяша (? — 1613) і Аляксандра Актавіяна (? — 1638), якому было прысвечана першае выданне твора Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў». На сынах Аляксандра Фрыдрыхавіча род Пронскіх у ВКЛ згас.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.