Аляксандр Мікалаевіч Сурмач

мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Мікалаевіч Су́рмач[2] (8 лістапада 1941 — 28 лістапада 1985) — беларускі савецкі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Сурмач, Дата нараджэння ...
Аляксандр Мікалаевіч Сурмач
Дата нараджэння 8 лістапада 1941(1941-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1985(1985-11-28) (44 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Вучоба
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Візна (Падляскае ваяводства). У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1972 года працаваў на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва.

Творчасць

Працаваў у галіне мастацкай керамікі, пераважна ў шамоце. Дасягаў пластычнай выразнасці кампазіцый, мастацкай завершанасці праз падкрэскліванне асаблівасцей матэрыяла, спалучэнне традыцыйных форм і аўтарскай канцэпцыі[2].

Стварыў камплект дэкаратыўных ваз і ваз-кашпо для адміністрацыйнага будынка вытворчага аб’яднання «Магілёўхімвалакно» ў Магілёве (1976), дэкаратыўную кампазірцыю «Поры года» і керамічную агароджу Палаца культуры ў Беразіно (1978), камплект дэкаратыўнага посуду для рэстарана гасцініцы «Гродна» ў горадзе Гродна (1979), рэльеф «Музы́ка» для Палаца культуры тэксцільшчыкаў у Мінску (1984). Аўтар пластоў «Вечар на Бярэзіне» (1982), «Салют Перамогі» (1985), дэкаратыўных скульптур «Песняры» (1984), «Усе на футбол» (1985), фантана «Дожджык» у аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна (1973).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.