Аляксандр Аляксандравіч Хмыль (10 сакавіка 1942, Баброў, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (1992).

Хуткія факты Аляксандр Аляксандравіч Хмыль, Дата нараджэння ...
Аляксандр Аляксандравіч Хмыль
Дата нараджэння 10 сакавіка 1942(1942-03-10) (82 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
ордэн Пашаны
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыёэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры», 1964; аспірантура, 1973).

Працаваў у Мінскім прыборабудаўнічым заводзе (1965—1967), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1967, факультэт комп’ютарнага праектавання, кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар, у 1995—2000 — дэкан факультэта, 2000—2016 — прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: стварэнне тонкаплёначных кластэрных структур на аснове высакародных металаў і ультрадысперсных алмазаў або фулерэнаў.

Узнагароды

Ордэн Пашаны (2011), прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1990), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996).

Бібліяграфія

  • Формирование тонкопленочных систем металлизации в условиях нестационарного электролиза : диссертация … доктора технических наук : 05.27.06 : защищена 01.11.2001 : утверждена 12.03.2003 / Хмыль Александр Александрович. — Минск, 2001.
  • Исследование точностных характеристик электронных модулей в многооперационных технологических процессах. Лабораторный практикум / В. Л. Ланин, А. А. Хмыль. — Минск, 2015.
  • Технология радиоэлектронных средств / В. Л. Ланин, А. П. Достанко, А. А. Хмыль. — Минск, 2013.
  • Анализ эксплуатационной надежности резервируемых изделий микроэлектроники / Ю. Ф. Вертинский, С. С. Волкенштейн, А. А. Хмыль // Доклады БГУИР. — Минск, 2011. — № 7. — С. 83—89.
  • Лазерная технология интенсификации гальванического осаждения функциональных покрытий / Александр Купо, Владимир Ланин, Александр Хмыль // Технологии в электронной промышленности. — 2016. — № 8. — С. 42—46.

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.