From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандра Юр’еўна Дані́лава (у дзявоцтве Папова; 27 сакавіка 1927, г. Гадзяч, Украіна — 11 студзеня 2001) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1970). Жонка архітэктара Віталя Данілава.
Аляксандра Юр’еўна Данілава | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 2001 (73 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Скончыла Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1951 годзе. З 1951 года — архітэктар, галоўны архітэктар майстэрні, праектаў у Інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»[1][2].
Член Саюза архітэктараў СССР[2] з 1957 года.
Асноўныя работы ў Віцебску: будынкі прафтэхвучылішча бытавога абслугоўвання (1956) і электратэхнікума сувязі (1957, у суаўтарстве), забудова вуліцы Кірава (1953—1958), плошчы Перамогі (1974), цэнтральных і паўднёвых раёнаў (1973), плошчы Тысячагоддзя Віцебска (1975), мікрараёўнаў Юбілейны (1976), Поўдзень-6 (1980)[1], забудова жылых мікрараёнаў у Наваполацку, Оршы (1964—1986)[3]. Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968)[1], праекта дэталёвай планіроўкі горада Віцебска[2].
Заслужаны архітэктар БССР (1970). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), за працоўныя дасягненні; медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); граматай Вярхоўнага Савета БССР (1963). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР за праект Віцебскага ўсходняга прамвузла (1971, з І. І. Некрашэвічам)[3], «Ветэран працы» прадпрыемства[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.