Альшэва (Бярозаўскі раён)
вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Альшэ́ва[1] (трансліт.: Aĺševa, руск.: Ольшево) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 26 км ад Бярозы, за 3,5 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Вёска
Альшэва
| ||||||||||||||||||||||
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. ўрочышча ва ўладанні Войцеха Пуслоўскага. У 1809 годзе пабудаваны касцёл (захаваўся толькі фрагмент сцяны) з фамільным склепам Пуслоўскіх, потым цагляная вежа з дубовым крыжам паблізу Альшэва, дзе знаходзіўся гаспадарчы двор. У касцёле захоўваўся рарытэтны збор абразоў (вядомы па фотаздымках 1927 года). У фамільным склепе быў пахаваны Францішак-Ксаверы Друцкі-Любецкі, (1778—1846), брат жонкі Войцеха, удзельнік італьянскага паходу А. Суворава (1799), міністр фінансаў Царства Польскага, прах якога быў перавезены з Пецярбургу.
У канцы XIX ст. ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ўрочышча Альшэўка ва ўладанні Пуслоўскага, дзейнічаў піцейны дом, сядзіба прыходскага свяшчэнніка, на якой знаходзілася царква і дзейнічала царкоўная школа ў асобным будынку. Паселішча межавала з фальваркам Чашнікі.
У 1905 годзе сяло, дзейнічала царква. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, з 1924 года ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 6 будынкаў.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце Бярозаўскага раёна. У той час у сельсавеце працавалі 2 няпоўныя сярэднія школы, саматужны цагельны завод, хатачытальня, магазін. У чэрвеня 1941 — ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Ніўкаўскі (цэнтр — в. Ніўкі).
З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 года пасялковым) савеце, з 22 студзеня 1963 года ў складзе Здзітаўскага сельсавета, з 7 кастрычніка 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым савеце, з 15 сакавіка 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце[2]. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі птушкаферма, саўгас «Альшэўскі».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсавета[3].
Планіровачна складаецца з 2 кароткіх паралельных вуліц, арыентаваных з поўначы на поўдзень, да якіх Т-падобна прымыкае з усходу яшчэ адна вуліца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.