Альшаны (Столінскі раён)
аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Альша́ны[1] (трансліт.: Aĺšany, руск.: Ольшаны) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, праз вёску працякае рака Альшанка (ці возера Альшанскае). Уваходзіць у склад Альшанскага сельсавета.
Аграгарадок
Альшаны
| ||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на шашы Р88, за 8 км на ўсход ад Давыд-Гарадку, за 4 км на поўнач ад Рамеля. Практычна ўся вёска забудаваная двух- і трохпавярховымі катэджамі. «Агурковая сталіца Беларусі».
У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 разам з вёскай Велямічы. У XVI—XVIII стст. вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 — у складзе Расійскай імперыі. З 1921 ў складзе Польшчы. З 1939 ў складзе Беларускай ССР.
Перад вайной у вёсцы жыло 2350 чалавек у 620 дварах[2].
У 1944 годзе гітлераўцамі было спалена 126 дамоў[2].
З 2011 года афіцыйна з’яўляецца аграгарадком.
На поўнач ад вёскі размешчана ўрочышча Падвязоўе.
Музычная і сярэдняя школы, паштовае аддзяленне, аптэка, паліклініка, бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, яслі-сад, аўтазапраўка, мыйка машын, 3 дзяржаўныя і 5 прыватных крам (запчасткі, спецыялізаваная сельскагаспадарчая і іншыя), 3 шынамантажы, аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк».
У вёсцы няма ніводнага завода, менавіта таму Альшаны застаюцца вёскай. Больш чым 90 % жыхароў афіцыйна з’яўляюцца беспрацоўнымі. Пераважная большасць жыхароў займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць агуркі, капусту, памідоры. Сюды едуць на працу не толькі са Століна, але і з Пінска і ўсяго Столінскага, Пінскага і Жыткавіцкага раёнаў, і нават з Украіны. Прадукцыя з альшанскіх цяпліц пастаўляецца на ўнутраны рынак краіны і ў Расію: Маскву, Санкт-Пецярбург, Бранск, Мурманск.
У гэтай мясцовасці заўсёды жыў народ працавіты, але пры савецкай уладзе было забаронена займацца якой-небудзь дзейнасцю па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Народ адчуў хоць нейкую палёгку толькі пры падзенні саветаў, шматлікія жыхары сышлі з мясцовага калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (пасля разваліўся) і сталі фермерамі.
Ва ўласнасці ў мясцовых жыхароў знаходзіцца больш за 100 трактароў, 60 фур і 100 грузавікоў, і гэта без уліку асабістых аўтамабіляў. Кожны год у Альшанах здаюць па 30 новых дамоў.
Самыя вялікія фермерскія гаспадаркі:
Самая вялікая вёска Брэсцкай вобласці. Вёска практычна злілася з суседняй вёскай Высокае.
У вёсцы жыве 422 сям’і з трыма і больш дзецьмі. Прычым у 24 з іх — па 8—11 дзетак.
У вёсцы маецца дзве школы[6]. Доўгі час у вёсцы працавала толькі адна школа. Улічваючы тое, што дарослых менш за палову, адной гэтага было недастаткова, адзіная школа працавала ў 3 змены[6]. Пытанне па будаўніцтву другой школы ўзнімалі шмат разоў, жыхары вёскі дайшлі да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Але новай школы жыхары доўга не маглі дабіцца, улады толькі добраўпарадкавалі і дабудавалі старую школу. У 2011 годзе пытанне вырашылася[6].
Існуе праблема з падвозам дзяцей да школы. Паколькі вёска раскінулася на некалькі кіламетраў, а школа толькі адна, то дзецям прыходзіцца дабірацца хто як можа. Пры гэтым у школы ёсць аўтобус на 27 пасадкавых месцаў, але па законе яго можна выкарыстоўваць толькі для экскурсій, паездак на алімпіяды. Мясцовыя жыхары прапанавалі альтэрнатыву: аплаціць 50 % ад кошту ўсіх выдаткаў, абы толькі дзяцей вазілі. Але і тут улады адмовілі. Вось і атрымліваецца, што аўтобус вялікую частку часу прастойвае без справы.
Хрысціянскі гурт «Жывая вада».
У вёсцы дзве аматарскія футбольныя каманды — «Альшаны» і «Альшаны-2005».
У вёсцы каля 120 вуліц агульнай працягласцю 100 кіламетраў, ніводнага святлафора і адна асфальтаваная дарога. Самая галоўная праблема — поўная адсутнасць якасных дарог. Пры гэтым тут найбольшая ў Беларусі колькасць аўтамабіляў (у тым ліку і грузавых) на чалавека. Два гады таму, страціўшы надзею чакаць пакуль вуліцы прывядуць у парадак, альшанскія жыхары распачалі забастоўку. На працягу некалькіх дзён вяскоўцы не пускалі дзяцей у школу. Патрабаванні высунулі простыя: разабрацца з дарогамі-«танкадромамі», павесіць хоць бы ў некаторых месцах ліхтары, засцерагчы дарогу ў школу. Але альшанская забастоўка адмысловых вынікаў так і не прынесла. З’явілася некалькі ліхтароў. Падсыпалі некалькі вуліц. І на гэтым усё скончылася.
Каб было зручней кіраваць вялікай вёскай, мясцовыя ўлады вырашылі ўвесці ў абарачэнне гарадское паняцце «мікрараён». У Альшанах два мікрараёны: Альшаны-1 і Альшаны-2.
Вуліцы: Абводная, Бэзавая, Варашылава, Васільковая, Вішнёвая, Высокая, Вясёлкавая, Вячэрняя, Гагарына, Гогаля, Голубева, Горная, Дзецкасельская, Дзяржынскага, Добрая, Заазёрная, Зорная, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камсамольская, Кастрычніцкая, Каштанавая, Кветкавая, Кольцавая, Лугавая, Лясная, Макарчука, Марата Казея, Мендзялеева, Месяцавая, Міра, Моладзевая, Набярэжная, Палеская, Палявая, Паркавая, Партызанская, Паўднёвая, Паўночная, Першамайская, Піянерская, Прыгожая, Прыпяцкая, Пушкіна, Рамонкавая, Савецкая, Садовая, Сонечная, Стадыённая, Старасельская, Свярдлова, Снежная, Сяброўства, Травеньская, Тургенева, Фэставая, Хвалебная, Ціхая, Цяністая, Чапаева, Чкалава, Школьная (заасфальтавана), Юбілейная, Якуба Коласа, Янкі Купалы.
Завулкі: Гарынскі, Лугавы, Лясны, Паўночны, Фэставы, Ціхі.
Сталіца так званай Агурковай краіны. Можна сказаць, усё ў гэтай вёсцы круціцца вакол агуркоў. Тут яны амаль нічога не каштуюць. Так у сярэдзіне ліпеня 2009 года кошт апусціўся да 20 беларускіх рублёў ($0,007) за кілаграм, што з’яўляецца вясковым рэкордам за ўсю гісторыю апрацоўкі гэтай культуры.
У Альшанах размешчаны найбуйнейшы ў Беларусі аптовы рынак гародніны. Штодня з раёна фурамі і прычэпамі вывозяць больш за 1000 тон адных толькі агуркоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.