Альфрэд Гарыевіч Шнітке[4] (ням.: Alfred Schnittke; 24 лістапада 1934 — 3 жніўня 1998) — савецкі і расійскі кампазітар, тэарэтык музыкі і педагог (аўтар артыкулаў пра рускіх і савецкіх кампазітараў), адзін з найбольш значных музычных дзеячаў другой паловы XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987). Член-карэспандэнт Каралеўскай шведскай акадэміі музыкі (1987), шэрагу АМ Германіі.
Альфрэд Шнітке | |
---|---|
Alfred Schnittke | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Альфрэд Гарыевіч Шнітке |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1934 |
Месца нараджэння | Энгельс, АССР немцаў Паволжа, СССР |
Дата смерці | 3 жніўня 1998 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Harry Schnittke[d] |
Жонка | Irina Schnittke[d][3] |
Дзеці | Andrej Schnittke[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі |
кампазітар
, піяніст, тэарэтык музыкі, педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | сучасная акадэмічная музыка, авангард |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | Ніка — 1989 |
schnittke.org (англ.) (ням.) (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958), у 1961—72 выкладаў у ёй. З 1990 жыў у Германіі, выкладаў у Гамбургскай кансерваторыі.
У яго музыцы, прысвечанай тэмам жыцця і смерці, лёсам культуры і чалавецтва, традыцыйная музычная мова суіснуе з разнастайнай сучаснай кампазіцыйнай тэхнікай. Сярод твораў: оперы «Жыццё з ідыётам» (1991), «Джэзуальда» (1994); балеты «Эскізы» (паст. 1985), «Лабірынты», «Пер Гюнт» (абодва паст. 1989); сцэнічная кампазіцыя «Жоўты гук» (паст. 1984); кантата «Гісторыя доктара Іягана Фаўста» (1983); Рэквіем (1975); 9 сімфоній (1972—98), інструментальныя канцэрты (у жанры concerto grosso), канцэрты для інструментаў з аркестрам, у т.л. 2 для фартэпіяна (1960, 1979), 4 для скрыпкі (1957—84), для габоя, арфы і струнных (1972), для віяланчэлі (1986) і для хору; камерна-інструментальныя ансамблі; музыка для драматычнага тэатра, кіно і тэлефільмаў (каля 60). Аўтар артыкулаў, у т.л. пра творчасць кампазітараў ХХ стагоддзя.
Сімфоніі
- 1957 — Сімфонія «нулявая» у 4 частках.
- 1972 — Сімфонія № 1 у 4 частках.
- 1979 — Сімфонія № 2 (St. Florian) для салістаў, камернага хору і сімфанічнага аркестра ў 6 частках.
- 1981 — Сімфонія № 3 у 4 частках.
- 1984 — Сімфонія № 4 для салістаў і камернага аркестра. Адначасткавая.
- 1988 — Сімфонія № 5 / Concerto Grosso № 4 для габоя, скрыпкі, клавесіна і сімфанічнага аркестра ў 4 частках.
- 1992 — Сімфонія № 6 у 4 частках.
- 1993 — Сімфонія № 7 у 3 частках.
- 1993—1994 — Сімфонія № 8 у 5 частках.
- 1995—1998 — Сімфонія № 9 у 3 частках.
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэміі Расіі 1986, 1995.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.