From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэд Вебер (ням.: Alfred Weber; 30 ліпеня 1868, Эрфурт — 2 мая 1958, Гайдэльберг) — нямецкі эканаміст і сацыёлаг. Брат М. Вебера. Прафесар эканомікі і сацыялогіі Пражскага (1904—1907) і Гайдэльбергскага (1907—1958, з перапынкамі ў гады нацызму) універсітэтаў.
Альфрэд Вебер | |
---|---|
Alfred Weber | |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1958[4][1][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Макс Вебер[d] |
Маці | Helene Sarah Julie Fallenstein[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, педагог, сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка, сацыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Густаў фон Шмолер[d][7] |
Вядомыя вучні | Norbert Elias[d] і Эрых Фром |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1909 годзе прапанаваў тэорыю размяшчэння прамысловасці, згодна з якой прамысловае прадпрыемства імкнецца заняць найбольш выгаднае месца ў адносінах да крыніц сыравіны і рынку працоўнай сілы, якая забяспечвае найменшыя выдаткі для прадпрымальнікаў. «Сацыялогія гісторыі і культуры» Вебера сфармавалася пад уплывам М. Вебера і В. Дыльтэя.
Гісторыю, паводле Вебера, можна раздзяліць на сацыяльны (фарміраванне сацыяльных інстытутаў і структуры), цывілізацыйны (паступальнае развіццё тэхнікі і прыродазнаўства, якое вядзе да ўніфікацыі цывілізацыі) і культурны (творчасць — мастацтва, рэлігія і філасофія) працэсы. Яны звязаны, але працякаюць па розных законах. Спецыфічнасць гістарычных і сацыяльных зменаў пэўнай эпохі Вебер звязваў з ірацыянальным характарам культурнага працэсу, творцам якога з’яўляецца інтэлектуальная эліта. Такім чынам, гісторыяй, паводле Вебера, кіруе гульня духоўных сіл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.