Альфо́нс Ільі́ч Тышке́віч (нар. 5 ліпеня 1938 г., в. Ліпкі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага аблвыканкаму (1986—1994), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9, 11 і 12-га скліканняў.
Альфонс Ільіч Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў Вячаслаў Кебіч |
||||||
Папярэднік | Сяргей Лінг | ||||||
Пераемнік | Пётр Пётух | ||||||
Нараджэнне |
5 ліпеня 1938 (86 гадоў) в. Ліпкі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці |
||||||
Смерць | 24 кастрычніка 2021 (83 гады) | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Беларускі інстытут механізацыі і сельскай гаспадаркі (1963) Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС |
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся 5 ліпеня 1938 года[1] ў вёсцы Ліпкі Смалявіцкага раёна.
Скончыў Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе механікам на швачнай фабрыцы імя Крупскай. У гэтым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяперашні Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, скончыў яго ў 1963 годзе па спецыяльнасці інжынер-механік, завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
З 1963 па 1967 гады працаваў інструктарам Мінскага сельскага абкама ЛКСМБ, 1-м сакратаром Вілейскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам арганізацыйным аддзелам Мінскага абкама ЛКСМБ.
З 1967 па 1986 гады — інструктар, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ, намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ЦК КПБ. У 1975 абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 9-га склікання[2].
З 1986 па 1994 гады працаваў старшынёй выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Член ЦК КПБ, народны дэпутат БССР і абласнога Савета народных дэпутатаў.
14 студзеня 1997 года быў абраны ў Савет Рэспублікі, ад 22 студзеня 1997 году — старшыня пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы, член прэзідыума Савета[3].
У студзені 1998 года А. І. Тышкевіч быў старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
Зноскі
- Тишкевич — Члены Совета Республики Архівавана 15 ліпеня 2015. Официальный сайт Совета Республики (руск.)
- Тишкевич Альфонс // Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет», 1999. ISBN 5-8013-0068-6
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.