Альбатросы (Diomedeidae) — сямейства марскіх птушак атрада буравеснікападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Альбатросы |
Беласпінны альбатрос |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Procellarioidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Diomedeidae G.R. Gray, 1840
|
Арэал |
---|
|
|
Закрыць
Даўжыня 0,85—1,4 м, маса да 8 кг. Апярэнне шэра-белае, крылы вузкія, доўгія, у размаху да 4,25 м. Узнімаюцца ў паветра толькі з грэбеня хвалі або берагавога абрыву. Нястомныя летуны, добра плаваюць.
Выдзяляюцца 4 роды, 18 сучасных відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
Гняздуюцца калоніямі на акіянічных астравах. Размнажаюцца ва ўзросце 5—10 гадоў. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай.