Алесь Шут

беларускі ўрач і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Алесь Шут (5 мая 1952, Вілейка — 6 лістапада 2019[1], Лагойск) — беларускі ўрач, палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Член Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».

Хуткія факты Алесь Шут, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 5 мая 1952 года ў Вілейцы.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача Лагойскага раёна.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся ад Лагойскай акругі № 66. Спачатку — сябра КПСС, потым — у апазіцыі БНФ.

Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[2].

Займаўся пытаннямі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аховы здароўя, дабіўся каб на тэрыторыі Беларусі спынілі распаўсюджванне забруджанага радыяцыяй мяса. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў 11 — 12 красавіка 1995 года супраць рэферэндуму 1995 года, быў жорстка збіты спецпрызнам спачатку ў Авальнай зале парламента, а потым — міліцыяй па-за Домам урада.

За некалькі дзён да смерці Алесю Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі».

Памёр 6 лістапада 2019 года ў Лагойску ад анкалогіі. Пахаваны ў Лагойску.

Зноскі

  1. Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.