From Wikipedia, the free encyclopedia
Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Емяльянаў (20 сакавіка 1952, Забалацце, Чавускі раён — 6 кастрычніка 2005) — беларускі паэт , перакладчык.
Алесь Емяльянаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 2005 (53 гады) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 годзе скончыў Чавускую СШ № 1. З 1969 па 1971 год вучыўся ў БСГА. У 1971—1973 гадах служыў у пагранвайсках у Савецкай Арміі[1].
Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Мінску, у 1973—1983 гадах — карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі», у 1983—1987 гадах — у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 года — літкансультант СП Беларусі. У 1983 годзе завочна скончыў філфак БДУ[1].
У 1990—1991 гадах — старшыня Каарданацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі[1].
Памёр 6 кастрычніка 2005 года. Пахаваны ў в. Буцэвічы Мінскага раёна[1].
Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1968 годзе. Першы верш «Kраіна марской крысы» надрукаваны ў 1968 годзе ў часопісе «Бярозка». Адзін з аўтараў i стваральнікаў тэлечасопіса «Літаратурная Беларусь». Курыраваў выхад у эфір літаратурна-мастацкага часопіса «Буг»[1] Брэсцкай студыі тэлебачання. Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы «Сугучча» аб перакладзе на беларускую мову твораў замежных пісьменнікаў.
Пісаў пра жыццё сучасніка, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды: гэта зборнікі «Ранак поўніцца жыццём», «Нязжатае поле», «На падкове дарог».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.