беларуская перакладчыца From Wikipedia, the free encyclopedia
Але́на Уладзіміраўна Пятро́віч, па нараджэнні Лянкевіч (нар. 1985, Віцебск) — беларуская перакладчыца.
Алена Уладзіміраўна Пятровіч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1985 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
прэмія імя Карласа Шэрмана (2021) |
Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 2008 годзе і магістратуру пры ім у 2009 годзе. З 2006 года наведвала Беларускі Калегіум і Перакладніцкую майстэрню. Перакладае з польскай, украінскай, англійскай і чэшскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE».
Да 2020 года жыла ў Мінску.
Лаўрэатка арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча (2005) і Карласа Шэрмана (2009). У апошнім з іх перамагла як перакладчыца казкі «Акадэмія доктара Клякса» (Akademia pana Kleksa) Яна Бжэхвы. Пераможца прэміі імя Карласа Шэрмана 2021 года ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» за кнігу Гары Потэр і Таемная зала (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) Джаан Роўлінг[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.