Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алаіз Ландэс (польск.: Alois (Alojzy) Landes, лац.: Aloisius Landes; 11 лютага 1767 у Аўгсбургу (Баварыя) — 25 студзеня 1844 ў Рыме) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог, аўтар філасофскіх прац.
Алаіз Ландэс | |
---|---|
польск.: Alois (Alojzy) Landes, лац.: Aloisius Landes | |
Дата нараджэння | 11 лютага 1767[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1844[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | Полацкі езуіцкі калегіум, Полацкая езуіцкая акадэмія, Цярнопальскі езуіцкі калегіум, Collegium Germanicum |
Навуковае званне | прафесар |
Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1787 г. у Полацку. Рэгент канвікту ў Мсціславе (1791—1794 і 1799—1800) і ў Віцебску (1794—1795 і 1798—1799). У перыяд з 1795 па 1797 гг. — прэфект езуіцкіх школ у Дынабургу. З 1801 па 1803 — прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. У 1803—1809 гадах узначальваў езуіцкую місію ў Саратаве[3][4]. З 1 жніўня 1809 г. па 1 жніўня 1814 г. займаў пасаду прывінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса. З 1 жніўня 1814 г. па 1 жніўня 1817 г. — рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1817—1820 гг. — інструктар ІІІ прабацыі ў Віцебску[2].
Пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) разам з іншымі віцебскімі езуітамі прыехаў 10 мая 1820 г. у Львоў (Аўстрыйская імперыя)[5]. 24 мая 1820 г. накіраваўся ў Вену, дзе праводзіў перамовы з імператарам з мэтай атрымання дазволу на вяртанне езуітаў у аўстрыйскую дзяржаву[6][7]. Магістр навіцыяту (1822—1828) і рэктар калегіума (1823—1828) у Старой Весі, а а потым рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1828—1829)[8][9].
У 1820 г. браў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі і выбарах генерала Ордэна езуітаў. У 1829 — удзельнік ХХІ Генеральнай кангрэгацыі, дзе быў абраны асістэнтам генерала Таварыства Ісуса Яна Ротана (выпускніка Полацкай езуіцкай акадэміі) у Германіі, а потым прызначаны рэктарам Германскага калегіума (Collegium Germanicum) у Рыме[6].
Апошнія гады жыцця правёў у Вечным горадзе, дзе і памёр 25 студзеня 1844 г.[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.