From Wikipedia, the free encyclopedia
Аксана Уладзіміраўна Мянькова (нар. 28 сакавіка 1982) — беларуская лёгкаатлетка.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | кіданне молата[d] |
Нарадзілася |
28 сакавіка 1982 (42 гады) ці 10 мая 1982[1] (42 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Трэнеры | Валерый Варанцоў |
Рост | 1.84 м |
Вага | 82 кг |
IAAF | 14269736 |
Асабістыя рэкорды | |
Молат | 77.32 м NR |
Апошняе абнаўленне: 26.11.2016 | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне атрымала залаты медаль у кіданні молату. Аднак пераправерка пекінскай допінг-пробы Аксаны Мяньковай з дапамогай найноўшых тэхналогій паказала наяўнасць у арганізме спартсменкі анабалічных стэроідаў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і аксандралону. У 2016 годзе Аксана Мянькова была пазбаўлена залатой узнагароды.
Акрамя таго, станоўчы вынік прынесла і пераправерка допінг-пробы Аксаны Мяньковай з лонданскай Алімпіяды-2012, дзе яна заняла 7-е месца. Гэты вынік таксама быў ануляваны. У аналізах зноў выяўлены дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол[2].
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Пераможца нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсменка года» (атрымала 528383 галасы). Уладальніца спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.