Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́дам Лю́двіг Ле́венгаўпт (шведск.: Adam Ludwig Lewenhaupt, 15 красавіка 1659, ваенны лагер пад Капенгагенам — 12 лютага 1719, Масква) — шведскі граф і генерал.
Адам Людвіг Левенгаўпт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шведск.: Adam Ludvig Lewenhaupt greve till Falkenstein friherre till Reipoltzkirchen | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Густаф Фроліх | ||||||
Пераемнік | Генрык Ота Альбедыль | ||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1659 пад Капенгагенам, Данія |
||||||
Смерць |
12 лютага 1719 (59 гадоў) Масква, Расійская імперыя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Левенгаўпт | ||||||
Імя пры нараджэнні | шведск.: Adam Ludvig Lewenhaupt[1] | ||||||
Бацька | Ludvig Wierich Lewenhaupt[d][1] | ||||||
Маці | Gräfin Charlotte Susanna von Hohenlohe[d][1] | ||||||
Жонка | Brita Dorotea Lewenhaupt[d][1] | ||||||
Дзеці | Fredrika Henrietta Albertina Anna Maria Lewenhaupt[d][1], Charlotta Susanna Maria Dorotea Lewenhaupt[d][1], Sidonia Juliana Lewenhaupt[d][1] і Catharina Sofia Lewenhaupt[d][1] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Швецыя | ||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы |
Вялікая Паўночная вайна - Бітва пад Салатамі - Бітва пад Якабштатам - Бітва пад Гемаўэртгофам - Бітва пад Лясной - Бітва пад Палтавай - Капітуляцыя пад Перавалочнай |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Людвіг Левенгаўпт нарадзіўся ў 1659 годзе ў шведскім ваенным лагеры падчас аблогі Капенгагену. Яго бацькамі былі граф Людвіг Вірых Левенгаўпт і графіня Шарлота фон Гоэнлоэ. Жылі Левенгаўпты ў замку Шарлотэнбарг на рацэ Мутала. Ва ўзросце 9 гадоў ён асірацеў і быў выхаваны графам Перам Брагэ Малодшым. Вышэйшую адукацыю атрымаў спачатку ў Лундскім, пасля ва Упсальскім універсітэце, а ў 1682 у нямецкім Ростаку абараніў дысертацыю[2]. Спачатку ён збіраўся стаць дыпламатам, але ва ўзросце 25 гадоў зразумеў, што гэта не для яго, і быў прыняты ў армію Нільсам Більке[3].
На пачатку ваеннай кар'еры Левенгаўпт узяў удзел (на баварскай службе) у вайне супраць Асманскай імперыі. Пасля гэтага ваяваў супраць Францыі ў вайне за Пфальцаўскую спадчыну, дзе даслужыўся да палкоўніка і вярнуўся ў Швецыю.
У 1689 ажаніўся са сваёй кузінай Брытай Даратэяй Левенгаўпт.
Левенгаўпт быў рэкрутаваны Карлам XII адразу напачатку Вялікай Паўночнай вайны і неўзабаве прызначаны камандуючым інфлянцкім фронтам. 19 сакавіка 1703 ён разбіў рускіх пад Салатамі, а 26 ліпеня 1704 — пад Якабштатам. 16 ліпеня 1705 адбылася Бітва пад Гемаўэртгофам, у якой 7-тысячная армія Левенгаўпта разбіла 12-тысячную расійскую армію на чале з Шарамецевым. Аднак стратэгічнага значэння гэтая перамога не мела: ужо праз некалькі тыдняў Расія захапіла ўсю Курляндыю, і Левенгаўпт са сваім войскам быў вымушаны адступіць[4].
У 1707 годзе Карл XII распачаў г.зв. Расійскі паход, першапачатковай мэтай якога была Масква. У 1708 кароль загадаў Левенгаўпту сабраць правіянту на 3 месяцы і рушыць з абозам і 12-тысячным корпусам да яго ў Магілёў. Пад канец чэрвеня 1708 Левенгаўпт з абозам выйшаў з Мітавы[5].
Але беларускія дарогі былі вельмі кепскімі, і абоз рушыў вельмі марудна. Левенгаўпт не ведаў дакладна, дзе ў дадзены момант знаходзіўся кароль, і толькі пад Магілёвам даведаўся, што паход на Маскву быў адменены. У спробе аб'яднацца з асноўнай арміяй, ён патрапіў на рускіх і вымушаны быў прыняць бой, у якім страціў абоз і частку свайго войска. Далучыцца да арміі караля яму і рэштам корпусу (5 000 чалавек) атрымалася толькі пад Старадубам[6]. Без правіянту шведская армія была вымушана цярпець голад, акрамя таго, наступіла вельмі халодная зіма.
На Украіне шведы, між іншым, узялі ў аблогу Вепрык, а ў красавіку 1709 распачалі аблогу Палтавы.
Пасля бітвы пад Лясной Карл XII ужо не давяраў Левенгаўпту камандаванне арміяй[7]. У бітве пад Палтавай паранены кароль прызначыў камандуючым фельдмаршала Рэншэльда, а Левенгаўпта паставіў на чале пяхоты. Левенгаўпт быў незадаволены рашэннем караля, бо бачыў сябе на чале ўсёй арміі, што парадзіла адкрытыя спрэчкі паміж ім і фельдмаршалам. У прыватнасці, Левенгаўпт рыхтаваў атаку на расійскі лагер, але Рэншэльд даў супрацьлеглы загад. Пасля паражэння пад Палтавай, Левенгаўпт з 16-тысячным войскам адступіў да Перавалочны, дзе быў вымушаны капітуляваць і, такім чынам, патрапіў у расійскі палон.
Карл XII спачатку вельмі паважаў генерала, але пасля няўдалага паходу з абозам і, асабліва, пасля Перавалочны, кароль канчаткова раззлаваўся на Левенгаўпта і ўжо ніколі не дараваў яму: ён нават нічога не зрабіў, каб паспрабаваць вызваліць яго з палону, у якім генерал і памёр 12 лютага 1719[8].
У Шведскай дзяржаўнай партрэтнай галерэі ў замку Грыпсгольм захоўваецца партрэт Адама Людвіга Левенгаўпта пэндзалю Давіда фон Крафта[9]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.