Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адам (іўр.: אָדָם, літаральна чалавек; аднакарэннае са словамі іўр.: אדמה, зямля и אדום, чырвоны; грэч. Ἀδάμ, араб. آدم) — у Пяцікніжжы і Каране — першы чалавек, створаны Богам, і прабацька чалавечага роду. Муж Евы, бацька Каіна, Авеля і Сіфа. Быў выгнаны з раю пасля таго, як не паслухаўся Бога, спазнаўшы плод з Дрэва пазнання дабра і зла.
Адам | |
---|---|
іўр.: אָדָם[1] араб. آدم невядома | |
Міфалогія | іўдаізм, Каталіцкая Царква, Усходнія каталіцкія цэрквы, Праваслаўная Царква, старажытныя ўсходнія цэрквы, іслам і Бахаі |
Пол | мужчынскі пол[2] і androgynos[d] |
Сужэнец | Ева[1] і Lilith[d] |
Дзеці | Каін[3], Авель[4], Сіф[5], Азура[d], Awan[d] і Aclima[d] |
У іншых культурах | Adam in Islam[d], Adam in rabbinic literature[d], Adam Rishon[d], чалавек[6] і Y-храмасомны Адам[7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згодна з прадстаўленні іўдаізму, Адам і Ева ў поўным аб'ёме ўяўляюць чалавечыя адносіны, адлюстроўваючы вобраз ўсяго чалавечага роду, іх гісторыя можа разглядацца ў якасці правобраза гісторыі ўсяго чалавецтва.
У хрысціянскай тэалогіі Адам — сімвал чалавека ў яго адносінах з Богам: на Адаме, як на вянку тварэння, спачывала Божая мілата, ён валодаў абсалютнай праведнасцю і асабістай неўміручасцю, але ўсё гэта было згублена ім у грэхападзенні. Гэтую грэшнасць Адам перадаў сваім нашчадкам — усяму роду чалавечаму. Першародны грэх быў адкуплены толькі «другім Адамам» — Ісусам Хрыстом. Біблейская гісторыя Адама стала асновай такіх важных палажэнняў хрысціянскай веры, як падначаленасць жанчыны мужчыне (Быц. 3:16) і дагмат аб першародным граху.
Адам шануецца ў якасці прарока ў ісламе, у вучэнні мандэяў і бахаізме.
Біблейскае апавяданне пра Адама ўвяло ў сусветнае мастацтва і культуру вялікую колькасць вобразаў, такіх як: Эдэм, Дрэва пазнання Дабра і Зла, Дрэва Жыцця, забаронены плён, змей-спакуснік, выгнанне з рая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.