From Wikipedia, the free encyclopedia
Агульная сонная артэрыя (лац.: arteria carotis communis) — парная артэрыя, бярэ пачатак у грудной поласці, правая ад плечагалаўнога ствала (лац.: truncus brachiocephalicus) і левая — ад дугі аорты (лац.: arcus aortae), таму левая агульная сонная артэрыя на некалькі сантыметраў даўжэйшая за правую. Забяспечвае крывёй мозг, органы зроку і вялікую частку галавы.
Агульная сонная артэрыя | |
---|---|
Схематычны малюнак дугі аорты і яе галін | |
Агульная сонная, падключычная артэрыі і іх галіны | |
Лацінская назва | arteria carotis communis |
Бярэ пачатак | правая ад плечагалаўнога ствала, левая - ад дугі аорты |
Падзяляецца на | унутраную сонную артэрыю, вонкавую сонную артэрыю |
Каталогі | MeSH?—Gray?—Dorlands |
Агульная сонная артэрыя падымаецца амаль вертыкальна ўверх і выходзіць праз apertura thoracis superior ў абсяг шыі. Тут яна размяшчаецца на пярэдняй паверхні папярочных атожылкаў шыйных пазванкоў і навакольных цягліц, збоку ад трахеі і стрававода, ззаду грудзіна-ключыца-соскападобнай цягліцы і ператрахельнай пласцінкі фасцыі шыі з закладзенай у ёй лапаткава-пад'языковай цягліцай, (лац.: musculus omohyoideus). Звонку ад агульнай соннай артэрыі размяшчаецца ўнутраная ярмовая вена (лац.: vena jugularis interna), а ззаду ў жалабку паміж імі — блукаючы нерв (лац.: nervus vagus). Агульная сонная артэрыя на ўсім працягу адгалінаванняў не дае і на ўзроўні верхняга краю шчытападобнага храстка дзеліцца на:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.