From Wikipedia, the free encyclopedia
Ага́ва (Agáve) — род аднадольных раслін падсямейства агававых.
Агава | |||||||||||||||
Агава амерыканская (Agave americana) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Agave L., 1753 | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Agave americana L., 1753 — Агава амерыканская
| |||||||||||||||
|
Сцябло ўкарочанае, з разеткай буйнога мясістага калючага лісця. Цвітуць раз у жыцці на 6—15-м годзе, утвараючы кветанос вышынёй да 12 м з шматкветнай (да 17 тыс.) мяцёлкай. Потым расліны адміраюць, ад карэнішча адрастаюць парастхі.
Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Больш за 200 відаў. У Еўропу завезена пасля адкрыцця Амерыкі. Некаторыя віды культывуюцца ў адкрытым грунце ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях як дэкаратыўная вырошчваецца агава нітканосная (Agave filifera), агава сціснутая (Agave stricta), агава амерыканская (Agave americana), агава караля Фердынанда (Agave americana), агава каралевы Вікторыі (Agave victoriae-reginae) і інш.
З лісця робяць грубую тканіну, паперу, з соку — напоі, з каранёў — лекі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.