From Wikipedia, the free encyclopedia
Авіякампанія Гродна — беларуская авіякампанія, якая базуецца ў аэрапорце Гродна. Займаецца грузавымі перавозкамі па ўнутраных і міжнародных авіялініях[1], а таксама хімапрацоўкай палёў[2].
Авіякампанія Гродна | |
Дата заснавання | 1945 |
---|---|
Хабы | Аэрапорт Гродна |
Памер флота | 11 |
Штаб-кватэра | Гродна, Беларусь |
Сайт: http://www.grodnoavia.com/ |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія Гродна», у мінулым — Гродзенскі аб’яднаны авіяатрад, вядзе сваю гісторыю з 1945 года. У розныя перыяды прадпрыемства эксплуатавала паветраныя судны По-2, Як-12, Ан-2. Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўлялася выкананне авіяцыйна-хімічных работ у сельскай гаспадарцы. У асобныя гады прадпрыемствах апрацоўвала да 1 млн га сельгасугоддзяў на ўсёй тэрыторыі СССР[3].
У лютым 2024 года стала вядома, што авіякампанію «Гродна» рэарганізуюць і далучаць да «Белавія». Такое рашэнне 31 студзеня 2024 года прыняла Міністэрства транспарту і камунікацыі[4].
Імаверна, гэта адбылося з прычыны фінансавых праблем кампаніі. Бо паводле гадавой справаздачы, авіякампанія «Гродна» закрыла 2022 год з чыстымі стратамі 100 тыс. рублёў. За год да гэтага сітуацыя была лепшай — страты кампаніі складалі 91 тыс. рублёў.
У 2020 годзе ў кампаніі налічвалася 16 самалётаў: Ан-30, Ан-32, тры Ан-12, а таксама 11 самалётаў Ан-2. У 2021 годзе самалёт Ан-12, які перавозіў прадукты, разбіўся пад Іркуцкам. У 2023 годзе кампанія, з прычыны пазык, прадала ў Расію самалёт Ан-32 і тры самалёты Ан-2. Станам на чэрвень 2023 года ў кампаніі 11 самалётаў: Ан-30, два Ан-12 і восем Ан-2[2].
Акрамя грузавых перавозак кампанія выконвае паветраную здымку і аэрафотаздымку, аглядныя палёты над Аўгустоўскім каналам, Гроднам і яго наваколлем, замкамі ў Лідзе, Навагрудку, Міры і Нясвіжы. Можа выконваць трансферныя рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Гродзенская авіякампанія выконвае таксама авіяцыйна-хімічныя работы, прапануе паслугі па дэсантаванні парашутыстаў, лазернага сканавання і сканавання ў ІЧ-спектры[1].
3 лістапада 2021 года пад горадам Іркуцк самалёт авіякампаніі выконваў грузавы рэйс, ляцеў з Чукоткі транзітам праз Якуцк у Іркуцк. Пры заходзе на пасадку (экіпаж вырашыў пайсці на другі круг) у Іркуцку ён раптоўна знік з радараў. На борце знаходзіліся 7 чалавек. Акрамя трох беларусаў — па 2 грамадзяніна Украіны і Расіі. Расійскія ратавальнікі заявілі, што ўсе загінулі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.