From Wikipedia, the free encyclopedia
Абу Сулейман ан-Насір Лідынілах (араб. أبو سليمان الناصر لدين الله) — мараканскі тэрарыст, адзін з лідараў міжнароднай ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава»[1][2][3]. Пасля гібелі Абу Аймана аль-Іракі ў лістападзе 2014 года ўзначаліў «ваенны савет» групоўкі. Раней выконваў ролю ваеннага саветніка ІД.
Абу Сулейман ан-Насір | |
---|---|
араб. أبو سليمان الناصر | |
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 2011 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Ісламская дзяржава Ірак |
Бітвы/войны |
Аб Абу Сулеймане вядома вельмі мала. Яго сапраўднае імя — Німан Салман Мансур аз-Зайдзі[4] (араб. نيمان سلمان منصور الزيدي). Нейкі час ён узначальваў іракскае аддзяленне «Аль-Каіды», стаўшы пераемнікам Абу Аюба аль-Масры забітага сілавікамі ў красавіку 2010 года. З гэты моманту Абу Сулейман — ваенны саветнік у арганізацыі «Ісламская дзяржава Ірак» — папярэдніцы ІД.
У лютым 2011 года іракскія сілавікі абвясцілі, што ім нібыта ўдалося ліквідаваць Абу Сулеймана ў горадзе Хіт, што на захад ад Багдаду. Аднак прадстаўнікі ІД абверглі гэтую інфармацыю[5][6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.