From Wikipedia, the free encyclopedia
Іўлін Во (англ.: Evelyn Waugh; 28 кастрычніка 1903, Лондан — 10 красавіка 1966, Кум-Флоры (Сомерсет, Англія, Вялікабрытанія)) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых майстроў сатырычнай прозы.
Іўлін Во | |
---|---|
Evelyn Waugh | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Артур Іўлін Сент-Джон Во |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1966[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Артур Во[d][3][6] |
Маці | Catherine Charlotte Raban[d][7][6] |
Жонка | Evelyn Gardner[d] і Laura Herbert[d] |
Дзеці | Аберон Во[d], Maria Teresa Waugh[d], Mary Waugh[d], Margaret Evelyn Waugh[d], Harriet Mary Waugh[d], James Waugh[d] і Septimus Waugh[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1924—1965 |
Кірунак | сатыра, гумар |
Жанр | раман, аповесць, апавяданне, аўтабіяграфія |
Мова твораў | англійская |
Прэміі | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Оксфардзе. Першы літаратурны твор быў прысвечаны паэзіі і жывапісу Д. Г. Расеці (1928). У раманах «Заняпад і разбурэнне» (1928), «Брыдкая плоць» (1930), «Чорная бяда» (1932), «Прыгаршчы праху» (1934), «Сенсацыя» (1938) крытыка тагачаснай рэчаіснасці, прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару. Падзеі Другой сусветнай вайны прыўнеслі ў творы настроі элегічнага смутку. Раманы «Перапыненая работа» (1942), «Вяртанне ў Брайдсхед» (1945) аўтар назваў «некралогамі асуджаным вярхам», «памінальнай месай па каштоўнасцях старога свету». Стыль І. Во адзначаны праніклівым псіхалагізмам і афарыстычнай мовай (навелы «Марское падарожжа», «Пераможца атрымлівае ўсё» і інш.). У раманах з трылогіі «Пачэсны меч» (1965) выяўлена драма пісьменніка, які не прыняў ілжывых каштоўнасцей рэчаіснасці, імкнуўся да пераадолення дысгармоніі жыцця праз захаванне традыцыйнага ўкладу сям'і і дабрачыннасці. «Выпрабаванне Гілберта Пінфалда» (1957) — аўтабіяграфічны раман. Прыхільнасць да прынцыпаў рэалізму ў мастацтве аўтар засведчыў у артыкулах «Літаратурны стыль у Англіі і Амерыцы» (нап. 1955), «Гібель Жывапісу» (нап. 1956).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.