From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісус Навін (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן) — постаць рэлігійнай міфалогіі. Паводле біблейскіх паданняў, выступае як непасрэдны пераемнік Майсея-заканадаўца. Першапачаткова называўся Осіем. Яго Майсей назваў Ісусам у знак таго, што ён выратуе свой народ ад цяжкага вандравання па пустыні і прывядзе ў зямлю запаветную.
Ісус Навін | |
---|---|
стар.-яўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן נוּן | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Nun[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калі пасля 40-гадовага падарожжа па пустыні Майсей памёр, Ісус Навін, які быў яго галоўным памочнікам, стаў правадыром, перайшоў р. Іардан і ў шэрагу бітваў на тэрыторыі Палесціны перамог хананеяў і заваяваў гэту краіну. Пасля ён авалодаў умацаваным Іерыхонам, спапяліў яго і ачысціў для яўрэяў усю зямлю ад Аравійскай пустыні да Лівана. Як сцвярджаецца ў Бібліі, ён памёр ва ўзросце 110 гадоў ад нараджэння і быў пахаваны на гары Яфрэмавай. Традыцыя прыпісвае Ісусу Навіну аўтарства аднайменнай кнігі (кніга Ісуса Навіна), якая ўяўляе сабою зборнік рэляцый з поля бітваў, вылучаецца багаццем апавяданняў фальклорнага паходжання, па сваіх стылістычных прыкметах вельмі блізкая да пяцікніжжа Майсея[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.