Ісаак Фёдаравіч Ваксман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісаа́к Фё́даравіч Ва́ксман (25 ліпеня 1922, г. Краснаполле — 19 снежня 1943) — Герой Савецкага Саюза, камандзір артылерыйскай батарэі 1118-га стралковага палка (333-я стралковая дывізія, 6-я армія, 3-і Украінскі фронт), старшы лейтэнант[1].

Хуткія факты Ісаак Фёдаравіч Ваксман, Дата нараджэння ...
Ісаак Фёдаравіч Ваксман
Дата нараджэння 25 ліпеня 1922(1922-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1943(1943-12-19) (21 год)
Месца смерці Запарожская вобласць
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Гады службы 1941—1943
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Медалі
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1922 года ў вёсцы Краснаполле, цяпер пасёлак, райцэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і служачага. Яўрэй.

Скончыў сярэднюю школу. У 1938—1940 гадах працаваў настаўнікам, адначасова вучыўся завочна ў Днепрапятроўскім транспартным інстытуце.

У 1941 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 года[1]. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.

Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Дон, Северскім Данцы, Дняпры[1].

Камандзір батарэі 45-мм гармат старшы лейтэнант Ваксман вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра восенню 1943 года. 26 лістапада 1943 года старшы лейтэнант Ваксман умела арганізаваў пераправу сваёй батарэі на правы бераг у раёне сяла Канеўскае  (руск.) (Запарожскі раён Запарожскай вобласці Украіны). У баях за плацдарм батарэя ўзаемадзейнічала са стралковымі падраздзяленнямі, пракладваючы шлях пяхоце. Пры адлюстраванні контратак праціўніка артылерысты знішчылі 15 кулямётаў, танк, дзве аўтамашыны, больш за сотню гітлераўскіх салдат і афіцэраў[1].

Старшы лейтэнант Ваксман загінуў у баі 19 снежня 1943 года.

Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Разумоўка  (руск.) Запарожскага раёна Запарожскай вобласці.

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Ваксману Ісааку Фёдаравічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза.
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памяць

  • Імя Героя прысвоена Беразнякоўскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна[1] і вуліцы ў пасёлку Краснаполле[1].
  • На доме, дзе жыў І. Ф. Ваксман, усталявана мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. Ваксман Исаак Фёдорович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.