Юзаф Ямант

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Ямант

Юзаф Ямант (польск.: Józef Jamontt; 1841, Вільняне раней за 10 (22) студзеня 1864), у расійскай традыцыі Іосіф Мацвеевіч Ямант — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў. Прыхільнік партыі «чырвоных»[1]. Брат Людвікі і Марыі Ямант[1].

Хуткія факты Юзаф Ямант, Нараджэнне ...
Юзаф Ямант
Thumb
Нараджэнне 1841
Смерць не раней за 10 (22) студзеня 1864
Род Яманты
Бацька Тадэвуш Ямант
Маці Схаластыка з Макрыцкіх
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Вядомы як адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1841 годзе ў сям’і надворнага саветніка Тадэвуша Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх.

Першую адукацыю атрымаў у Віленскім шляхецкім інстытуце. У 1858 годзе паступіў у Пецярбурскі ўніверсітэт, дзе разам з Канстанцінам Каліноўскім належаў да кіраўнічай групы студэнцкага зямляцтва «Агул»[2]. За шчыры патрыятызм і рэвалюцыйныя погляды Каліноўскі называў яго «палкім ідэалістам»[3]. Лічыцца, што менавіта праз Юзафа ў Вільні ў 1861 годзе адбылося знаёмства Канстанціна Каліноўскага з ягонай сястрой Марыяй Ямант[2].

У 1861 годзе пакінуў універсітэт, каб разам з Канстанцінам Каліноўскім арганізоўваць паўстанне, з чэрвеня 1863 года шчыльна з ім супрацоўнічае як асабісты сакратар[1].

З чэрвеня 1863 года на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні была адна з галоўных канспіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[2] і нелегальная друкарня[5], дзе Юзаф Ямант быў сакратаром[1].

У сваіх паказаннях Віленскай следчай камісіі, якія ён даў пасля свайго арышту, Юзаф Ямант казаў наступнае:

" …З чэрвеня па верасень я займаўся пры К. Каліноўскім напісаннем арганізацыйных папер… Я працаваў толькі з тымі паперамі, якія патрабавалі стараннай апрацоўкі (напрыклад: цыркуляры, вёў палеміку з Варшавай, якая не разумела мясцовых адметных умоваў Літоўскага краю і г. д.[6]

…У адпаведныя гадзіны я з'яўляўся, атрымліваў ад Каліноўскага сюжэт паперы і тут жа яго апрацоўваў. Каліноўскі ў гэты час займаўся чытаннем атрыманай карэспандэнцыі. Калі яго не было, то Далеўскі перадаваў мне ад Каліноўскага запіску аб змесце патрабаванай паперы, якую я пакідаў Далеўскаму для перапіскі начыста, калі не мог адразу напісаць яе на бланку[7].

"

З 10 верасня 1863 — паўстанцкі камісар Мінскай губерні[1]. Арыштаваны 10 студзеня 1864 года. Высланы ў Сібір асобна ад іншых членаў сям’і[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.