Іон Антанеску

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іон Антанеску

Іон Антанеску (рум.: Ion Antonescu; 14 чэрвеня 1882, г. Пітэшты, Румынія — 1 чэрвеня 1946) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Румыніі, маршал Румыніі. Актыўна супрацоўнічаў з Жалезнай гвардыяй. Устанавіў у Румыніі рэжым нацыянал-легіянерскай дзяржавы.

Хуткія факты Іон Антанеску, 43-і прэм’ер-міністр Румыніі ...
Закрыць

Біяграфічныя звесткі

У 1933—1934 гады начальнік Генеральнага штаба, у 1937—1938 — міністр абароны. З верасня 1940 года — дыктатар Румыніі. У лістападзе 1940 года падпісаў пагадненне пра далучэнне Румыніі да восі Берлін—Рым—Токіа, у саюзе з Нацысцкай Германіяй пачаў вайну супраць СССР.

У час народнага паўстання 1944 года арыштаваны. Як ваенны злачынец пакараны смерцю паводле прыгавору народнага трыбунала Бухарэста.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.