From Wikipedia, the free encyclopedia
Інцыдэнт Вела (англ.: Vela incident, Паўднёва-Атлантычны пробліск) — двайная ўспышка, характэрная для ядзернага выбуху ў атмасферы[1], зарэгістраваная 22 верасня 1979 года амерыканскім спадарожнікам «Vela» 6911 у рэгіёне каля астравоў прынца Эдуарда[2].
Ніводная краіна не ўзяла на сябе адказнасць за магчымае ядзернае выпрабаванне.
Па звестках справаздачы ад кастрычніка 1979 года, складзенай Саветам нацыянальнай бяспецы (NSC) пры падтрымцы Naval Research Laboratory, выведвацельнае супольніцтва меркавала, што падзея была ядзерным выбухам малой моцнасці, нягледзячы на тое што не было ні слядоў радыёактыўных рэчываў, ні адпаведных сейсмалагічных ці гідраакустычных даных. Аднак меркавалася, што гэтае магло быць супольнае выпрабаванне ядзернай зброі ПАР і Ізраіля.
Пасля шэрагам экспертаў высоўвалася версія, што падобная ўспышка магла быць выклікана пападаннем мікраметэарыта ў спадарожнік[2].
Аднак большасць экспертаў мяркуе, што гэта было ядзернае выпрабаванне магутнасцю 2-3 кілатоны ў атмасферы[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.