Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэгра́льнае ўраўне́нне — ураўненне, якое звязвае шуканую функцыю і інтэграл ад яе. Да інтэгральных ураўненняў зводзяцца шматлікія задачы фізікі, краявыя задачы , задачы на адшуканне ўласных значэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў і інш.
Тэорыя інтэгральных ураўненняў зарадзілася ў канцы 19 — пачатку 20 ст. ў нетрах тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў і матэматычнай фізікі пасля прац матэматыкаў В.Вальтэры (1896), Э.Фрэдгольма (1903), Д.Гільберта (1912) і Э. Шміта (1907). Яна стымулявала развіццё функцыянальнага аналізу і тэорыі аператараў у абстрактных прасторах.
На Беларусі даследаванні па тэорыі інтэгральных ураўненняў пачаліся ў 1961 года пад кіраўніцтвам Ф. Д. Гахава (сінгулярныя ўраўненні) і праводзяцца ў БДУ, Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі і інш.
Адрозніваюць інтэгральныя ўраўненні рэгулярныя (з інтэграламі Рымана ці Лебега) і сінгулярныя (з няўласнымі інтэграламі розных тыпаў), лінейныя і нелінейныя.
Найбольш вывучаны лінейныя інтэгральныя ўраўненні, напрыклад, ураўненні Фрэдгольма
дзе u(t) — шуканая, a(t), k(t,s) (ядро) і f(t) — зададзеныя функцыі, — вобласць эўклідавай прасторы аднаго або многіх вымярэнняў. Калі a(t)=0, дадзенае ўраўненне называецца ўраўненнем 1-га роду, калі a(t) = 1 — 2-га, у астатніх выпадках — 3-га. Пры замене інтэграла на інтэгральную суму (гл. вызначаны інтэграл) атрымліваецца сістэма алгебраічных ураўненняў, для якой вядомыя ўмовы вырашальнасці.
Важнымі класамі нелінейных інтэгральных ураўненняў з'яўляюцца ўраўненні Ляпунова—Шміта, Урысона і інш. Разглядаюцца таксама сістэмы інтэгральных ураўненняў, а таксама інтэгральныя ўраўненні з вектар-функцыямі розных тыпаў, выпадковымі працэсамі і інш.
Рашэнні ўраўненняў часта знаходзяць лікавымі метадамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.