Інтурыст (гасцініца, Брэст)
гасцініца ў Брэсце From Wikipedia, the free encyclopedia
гасцініца ў Брэсце From Wikipedia, the free encyclopedia
«Інтурыст» — гасцініца ў Брэсце. Размешчана па адрасе праспект Машэрава, 15. Пабудавана ў 1975 г. па праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава, В. Астаповіча, А. Лукомскай.
Славутасць | |
Гасцініца «Інтурыст» | |
---|---|
52°05′08″ пн. ш. 23°41′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Г. Бенядзіктаў, В. Астаповіч, А. Лукомская |
Дата пабудовы | 1975 год |
Уяўляе сабой дзесяціпавярховы будынак, разлічаны на 300 месцаў. Прасторавы эфект дасягаецца кантрастным спалучэннем вышыннага жылога корпуса-пласціны і нізкага гарызантальна выцягнутага блока харчавання. Шматпавярховы аб’ём пастаўлены тарцом да вуліцы, мае развіты ніжні паверх, у якім размешчана вестыбюльная група з прасторным холам. Жылая частка будынка зроблена з панельных канструкцый, навешаных на двухкансольныя рамы, вертыкалі якіх ствараюць асноўны рытм зашклёнай фасаднай плоскасці.
У будынку калідорнай планіроўкі з двухбаковым размяшчэннем нумароў ёсць холы, ліфтавыя вестыбюлі. Кожны нумар (пакой з калідорам-пярэдняй) разлічаны па 1—2 чалавек. Інтэр’ер нумароў вызначаецца добрымі прапорцыямі, высокай якасцю аддзелачных работ і зручнай мэбляй.
У дэкаратыўным афармленні залаў рэстарана выкарыстаны нацыянальныя традыцыі. У зале 1-га паверха драўляная абшыўка пілонаў пакрыта разным раслінным і геаметрычным арнаментам (мастак I. Сідараў). Уваходы з залы ў рабочыя памяшканні аформлены дэкаратыўнымі перагародкамі, у металічны каркас якіх на 1-м паверсе ўманціраваны прамавугольныя кампазіцыі са стылізаванымі выявамі жывёл і птушак Беларусі (чаканка на медзі; мастак У. Ізяргін). У вялікай зале 2-га паверха ў ажурную мрталічную перагародку асіметрычна ўкампанаваны прамавугольныя барэльефныя кампазіцыі розных памераў: «Паляванне ў Белавежскай пушчы», «Вяселле» (разьба па дрэве; мастак I. Хоміч). Манахромную плоскасць сцяны банкетнай залы ажыўляе пано па тэму княжацкага вясельнага балявання (маркетры; мастакі У. Ізяргін, В. Сабалеўскі).
23. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.