Ільхам Тахці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ільхам Тахці

Ільхам Тахці (уйг.: ئىلھام توختى, кіт.: 伊力哈木 土赫提; нар. 25 кастрычніка 1969) — кітайскі эканаміст, уйгурскі праваабаронца. Двойчы арыштаваны за крытыку палітыкі кітайскага ўрада ў дачыненні да ўйгураў. Засуджаны да пажыццёвага зняволення. У 2019 годзе яму была прысвоена прэмія Сахарава за свабоду думкі і прэмія Вацлава Гавела[3].

Біяграфія

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1969 года ў павеце Артуш Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР). Скончыў Паўночна-Усходні педагагічны ўніверсітэт і школу эканомікі. Пазней стаў прафесарам эканомікі Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнасцей у Пекіне[4].

У 2006 годзе заснаваў вэб-сайт «Uyghur Online», на якім публікаваў артыкулы па-ўйгурску і па-кітайску, з мэтай развіцця разумення паміж кітайцамі і ўйгурамі[4][5]. Радыё Свабодная Азія называла яго блог умераным, інтэлектуальным рэсурсам па рашэнні сацыяльных пытанняў. У сярэдзіне 2008 года ўлада закрыла яго вэб-сайт. У сакавіку 2009 года ў інтэрв’ю Радыё Свабодная Азія Тахці адкрыта раскрытыкаваў палітыку кітайскага ўрада ў СУАР. Ён крытыкаваў палітыку заахвочвання ханьскай міграцыі ў СУАР, лічачы, што гэта пагаршае праблему беспрацоўя сярод уйгураў. Тахці сцвярджаў, што падчас выканання даследаванняў для ўрада ў 1990-х гадах, ён высвятліў, што ў СУАР было зафіксавана 1,5 млн беспрацоўных з насельніцтва менш за 20 млн асоб[6]. Акрамя таго, ён крытыкаваў губернатара СУАР Нур Бекры, назваўшы яго «некваліфікаваным» кіраўніком. Тахці таксама заклікаў да поўнага выканання закона КНР «Права на этнічную аўтаномію» (1984).

У сакавіку 2009 года Тахці быў арыштаваны[4], яго звінавацілі ў сепаратызме. У 2014 годзе Тахці быў засуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі[7].

Узнагароды

У верасні 2019 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнагародзіла Тахці прэміяй Вацлава Гавела за абарону правоў уйгурскага насельніцтва КНР. Прэмію ад імя Тахці атрымаў Энвер Кан з арганізацыі «Ініцыятыва Ільхама Тахці»[8].

У 2019 годзе Тахці таксама ўдастоены міжнароднай прэміі Сахарава[7]. Прэмія была прысуджана Тахці за «высілкі па развіцці ўзаемаразумення паміж кітайцамі і ўйгурамі». Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Давід Сасолі заклікаў кіраўніцтва КНР неадкладна вызваліць Тахці.

Зноскі

  1. Ilham Tohti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q106509962'></a>
  3. Wines, Michael (2009-08-23). "Without Explanation, China Releases 3 Activists". The New York Times. Праверана 2009-08-25.
  4. Outspoken Economist Presumed Detained. Radio Free Asia. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 12 ліпеня 2009.
  5. Uyghur Scholar Calls for Jobs. Radio Free Asia. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 15 ліпеня 2009.
  6. Wong, Edward (2009-07-15). "Intellectuals Call for Release of Uighur Economist". New York Times. Праверана 2009-07-17.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.