From Wikipedia, the free encyclopedia
Эйна Ілмары Юўцілайнен (фінск.: Eino Ilmari Juutilainen; 21 лютага 1914, Ліекса, Выбарская губерня, Расійская імперыя — 21 лютага 1999) — фінскі ваенны лётчык, прызнаны самым дзейсным лётчыкам-знішчальнікам ў ваенна-паветраных сілах усіх краін, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне, за выключэннем Германіі — у 1939—1944 гадах збіў 94 савецкіх самалёта, два з якіх — падчас Савецка-фінскай вайны.
Эйна Ілмары Юўцілайнен | |
---|---|
фінск.: Eino Ilmari Juutilainen | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1999 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Фінляндыя |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1932 – 1947 |
Званне | lentomestari[d][2] |
Бітвы/войны |
Савецка-фінская вайна; Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | прыватны пілот |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пазней сям’я пераехала ў Сартавала, дзе Ілмары стаў членам мясцовага марскога клуба і ўдзельнічаў у паходах па Ладажскаму возеру. Прачытаўшы кнігу лепшага нямецкага аса Першай сусветнай вайны барона Манфрэда фон Рыхтгофена, Ілмары таксама вырашыў стаць лётчыкам. Улетку 1932 года быў прызваны на ваенную службу і ў якасці памочніка механіка быў накіраваны ў 1-ю асобную эскадрыллю гідрасамалётаў. У 1933 годзе паступіў у авіяшколу братоў Кархумякі і змог атрымаць ліцэнзію пілота прыватнага самалёта.
У 1936 яму ўдалося дамагчыся накіравання ў авіяшколу фінскай авіяцыі, якая знаходзілася на аэрадроме Каўхава (Kauhava), каля горада Лапуа.
1 мая 1937 года Юўцілайнен ў званні сяржанта прыбыў у «As5», якія размяшчаліся на аэрадроме Суўр-Мерыёкі, у некалькіх кіламетрах на захад ад Выбарга. Першапачаткова лётаў на самалёце-разведчыку, затым у 1938 годзе быў накіраваны на аэрадром Уці, дзе на працягу некалькіх месяцаў праходзіў падрыхтоўку ў якасці лётчыка-знішчальніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.