ваенны, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Іларыён Паўлавіч Кірпічоў (1914—1999) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940).
Іларыён Паўлавіч Кірпічоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1999 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
І. П. Кірпічоў нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Якаўлевічы (цяпер — пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на адной з ленінградскіх фабрык. У 1936 годзе Кірпічоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны, будучы камандзірам танка 15-га танкавага батальёна 13-й лёгкай танкавай брыгады 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту[1].
22 лютага 1940 года І. Кірпічоў апынуўся у акружэнні пад станцыяй Кямяря (цяпер — Гаўрылава Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці). Нягледзячы на тое, што з ладу выйшлі прыцэлы, танкісты вялі агонь па атакуючым фінам на працягу сутак, пратрымаўшыся да падыходу падмацавання[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 сакавіка 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» малодшы камандзір Кірпічоў Іларыён быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 286[1].
У 1941 годзе І. П. Кірпічоў скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу самаходнай артылерыі. У 1960 годзе ў званні падпалкоўніка Кірпічоў быў звольнены ў запас. Пражываў у Санкт-Пецярбургу. Памёр 10 лютага 1999 года, пахаваны на Паўночных могілках Санкт-Пецярбурга[1].
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.