біблейскі прарок From Wikipedia, the free encyclopedia
Ерамія (іўр.: יִרְמְיָהוּ, стар.-грэч.: Ἰερεμίας) — другі з чатырох г. зв. вялікіх біблейскіх прарокаў побач з Ісайем, Езекіілем і Даніілам. Паводле Бібліі, сваю прароцкую дзейнасць пачаў у 626 да н.э., калі яму было каля 15 гадоў, і вёў яе на працягу 45 гадоў у смутны, цяжкі час, калі Іўдзейскае царства прыходзіла ў заняпад. Значная частка пропаведзей Ераміі была прысвечана палітычнаму становішчу Іўдзейскага царства. Сваім пранікнёным словам прапаведніка ён энергічна падтрымліваў рэфарматарскі рух цара Іасіі, які, імкнучыся ачысціць краіну ад уплываў паганства, знішчаў капішчы Ваала і Астарты. Смерць Іасіі выклікала ў дзяржаве палітычныя смуты, якія вялі да слабасці дзяржавы перад знешняй небяспекай з боку найбольш магутнага ворага Іўдзеі — Вавілоніі. Аддаючы перавагу залежнасці ад Вавілона перад пагрозай знішчэння ім Іўдзеі, Ерамія сваімі пропаведзямі заклікаў народ і цароў да міру з Вавілонскім царствам. Але ніхто не хацеў верыць у яго прароцтвы, у выніку чаго сам прарок неаднаразова падвяргаўся як парушальнік грамадскага парадку турэмнаму зняволенню. Іўдзейскія цары насуперак парадам Ераміі заводзілі палітычныя інтрыгі і шукалі пагаднення з егіпецкімі фараонамі, каб знайсці ў іх абарону ад месапатамскіх заваёўнікаў. А гэта выклікала гнеў з боку апошніх, і лёс Іўдзейскага царства быў вырашаны. Пасля захопу Іерусаліма Навухаданосарам у 586 да н.э. у часы валадарства цара Седэкіі, разбурэння горада і паланення яго жыхароў прароку заставалася толькі аплакваць папялішчы і руіны свяшчэннага горада, што ён і зрабіў у сваіх жалобных песнях, якія захаваліся ў кнізе «Плач Ераміі». Быў вывезены ў Егіпет, дзе і загінуў, пабіты камянямі сваімі суайчыннікамі, якіх ён і там не пераставаў выкрываць. Апрача Плачу Ераміі, яго пяру належыць яшчэ адна кніга Бібліі — кніга прарока Ераміі, у якой падаецца гісторыя жыцця гэтага прарока. Яе аснову складаюць пропаведзі і афарызмы, пададзеныя часткова ў яго ўласных запісах, а таксама ў запісах яго паплечніка Варуха, які ўключыў у гэту кнігу і свае пераказы пра Ерамію. Кніга з’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі Блізкага Усходу 7—5 ст. да н.э.[2]
Ерамія | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | святар, пісьменнік |
Дата нараджэння | каля 655 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 586 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Яхвізм[d][1] |
Бацька | Hilkiah[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.