From Wikipedia, the free encyclopedia
Ідумея, Эдом — назва гістарычнай часткі Палесціны на поўдзень ад Мёртвага мора. Першапачатковымі яе жыхарамі былі харэі, якія потым змяшаліся з заваёўнікамі і стварылі магутную дзяржаву. Пазней, калі сфарміравалася Іўдзейскае царства, ідумеі, нягледзячы на падтрымку аманітаў і маавіцян, былі разгромлены іудзеямі. Паводле Бібліі гэтая тэрыторыя належала Ісаву, першароднаму сыну Ісака і Равекі, нашчадку патрыярха Якава[1]. Спрадвечная варожасць да іудзеяў дасягнула найвышэйшага напалу ў часы аслаблення яўрэйскай манархіі, калі Навухаданосар II асадзіў Іерусалім ідумеі адразу перайшлі на бок халдзеяў і прымалі ўдзел у грабяжах і забойствах сваіх былых заваёўнікаў, садзейнічаючы разарэнню Іўдзейскага царства. Пасля разгрому Іўдзейскага царства і вываду яго жыхароў у вавілонскі палон, ідумеі авалодалі спустошанай зямлёю. Гэта племя і гістарычная назва іх зямлі канчаткова сышлі з гістарычнай арэны пасля разбурэння Іерусаліма рымлянамі ў 1 ст.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.