беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
І́гар Алякса́ндравіч Ляшчэ́ня (нар. 21 снежня 1967, Жодзіна) — беларускі дыпламат.
Ігар Ляшчэня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Серпікаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Генадзь Лавіцкі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Скварцоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Пераемнік | Сяргей Міхневіч | ||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1967 (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Пасля сканчэння ў 1991 годзе Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, уладкаваўся на працу ў Міністэрства замежных спраў СССР, адкуль яго накіравалі на працу ў пасольства СССР у Егіпце.
З 1994 да 1997 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 1997 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет, 3 чэрвеня 1998 года быў прызначаны там паслом [2]. Адстаўлены 21 студзеня 2002 года [3], працаваў у адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
16 мая 2006 года прызначаны паслом у Дзяржаве Ізраіль [4]. 28 верасня 2012 года быў адстаўлены[5].
Працаваў на розных пасадах у МЗС Беларусі.
13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[6]. Падчас пратэстаў у Беларусі 16 жніўня 2020 года заявіў аб падтрымцы пратэстуючых і асудзіў прымяненне гвалту з боку праваахоўных органаў[7]. Аднак так і не далучыўся да апазіцыйных структур. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады, якая была прынятая 24 жніўня[8]. Вярнуўся ў Беларусь.
11 жніўня 2021 года Ігара Ляшчэню затрымалі па крымінальнай справе, якая была заведзена Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь па факце масавых беспарадкаў у Мінску[9]. 16 жніўня праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным[10]. 20 жніўня Ляшчэню выпусцілі пад падпіску пра неразгалошванне хады следства[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.