From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Якаўлевіч Алібегаў, сапраўднае імя Аванес Акопавіч Алібегянц[2] (21 кастрычніка (2 лістапада) 1886[1], Кутаісі, Каўказскае наместніцтва[d][1] — снежань 1941[1], Смаленская вобласць) — удзельнік усталявання бальшавіцкай улады на Беларусі.
Іван Якаўлевіч Алібегаў | |
---|---|
арм.: Հովհաննես Ալիբեգյան | |
Род дзейнасці | дзяржаўны дзеяч |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка (2 лістапада) 1886[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 1941[1] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Бітвы/войны |
Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Кутаісі ў армянскай купецкай сям’і[3].
З 1915 года ў Мінску, ствараў бальшавіцкія арганізацыі ў войсках Заходняга фронту. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — член выканкама Мінскага Савета і бюро яго бальшавіцкай фракцыі, з верасня 1917 года — сакратар Прэзідыума Выканкама Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронту, камісар працы Аблвыкамзаху[3] (да студзеня 1918 года).
У 1918 годзе — намеснік старшыні Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў падпольных партыйных арганізацый на занятай немцамі тэрыторыі Беларусі. На І з’ездзе КП(б)Б (30—31.12.1918) абраны членам цэнтральнага бюро КП(б)Б. Член Цэнтральнага выканаўчага камітэта ССРБ у 1919 годзе. З 1919 года працаваў у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935—1941 гадах — загадчык кафедры і дэкан Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у Маскоўскае народнае апалчэнне. Загінуў у 1941 годзе ў баі пад Вязьмай. Яго імем названа вуліца ў Мінску[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.