From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Цыбу́лка (чэшск.: Iwan Waclaw Cibulka), 5 снежня 1880, Прага — 5 верасня 1943, Сафія) — чэшскі віяланчэліст, кампазітар і музычны педагог. Правёў большую частку свайго жыцця ў Балгарыі.
Іван Цыбулка | |
---|---|
Іван Цыбулка | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Iwan Waclaw Cibulka |
Дата нараджэння | 5 снежня 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1943[2][3] (62 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | Чэхія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, музыкант |
Інструменты | віяланчэль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Цыбулка нарадзіўся ў 1880 годзе ў Празе. У 10 гадоў пачаў браць урокі віяланчэлі. Ён быў адным з першых прафесійных чэшскіх віяланчэлістаў.
Ва ўзросце 20 гадоў пераехаў у Балгарыю, у 1900 годзе, дзе пачаў сваю музычную кар'еру ў аркестры гвардыі, а затым атрымаў месца першага віяланчэліста ў аркестры Нацыянальнай оперы горада Сафія. Рэпертуар музыканта быў разнастайны, складаўся з твораў для віяланчэлі Антаніна Дворжака, Іозефа Гайдна, Каміля Сен-Санса і іншых кампазітараў. У 1901 годзе ён заснаваў адзін з першых струнных квартэтаў у Балгарыі, у які ўваходзілі Іосіф Шварцэр, Фр. Ханель і Клінгер. Гэты квартэт праіснаваў два гады, але паспеў зарэкамендаваць сябе, як адну з асноўных крыніц культурных падзей у Балгарыі.
У 1908 годзе Іван Цыбулка стаў адным з заснавальнікаў таварыства «Балгарскае Опернае сяброўства» (цяпер Нацыянальны тэатр оперы і балета), у 1924 годзе — і Балгарскай Нацыянальнай філармоніі (цяпер Сафійскі філарманічны аркестр), а пазней і яго старшыня. 18 кастрычніка 1908 года адбыўся першы спектакль таварыства «Балгарска Оперна сяброўства»: былі выкананы ўрыўкі з опер «Фаўст» Шарля Гуно і «Трубадур» Джузэпэ Вердзі, дырыжыраваў Генрых Візнер. У 1907—1934 гадах працаваў музычным педагогам, як у прыватных музычных вучылішчах у Сафіі, так і ў дзяржаўных. Таксама выкладаў урокі музыкі ў Дзяржаўнай Акадэміі музыкі, дзе ў 1925 годзе стаў прафесарам, а ў 1933-1934 навучальных гадах выконваў абавязкі дырэктара. Сярод яго вучняў — шэраг прафесійных музыкантаў, у тым ліку Весялін Вапарджыыў, Кірыл Вапарджыеў, Ангел Барысаў, Канстанцін Кугійскі і многія іншыя.
У 1921 годзе Іван Цыбулка скончыў Лейпцыгскую вышэйшую школу музыкі і тэатра імя Фелікса Мендэльсона, Германія. У тым жа годзе ён ажаніўся са спявачкай і педагогам па вакалу Марэ Марынавай, пасля 15-гадовага чакання ад Ватыкану дазволу на ўступленне ў шлюб у Праваслаўнай царкве. У 1927 годзе нарадзіўся іх сын, Кірыл Цыбулка — у наступным вядомы балгарскі кампазітар, аўтар музыкі шматлікіх мастацкіх фільмаў.
Іван Цыбулка — аўтар твораў для камернага аркестра, сольных п'ес для віяланчэлі, маршаў для сімфанічнага аркестра. За свой творчы ўклад у развіццё мастацтва Балгарыі Іван Цыбулка атрымаў шматлікія ўзнагароды. Памёр 5 верасня 1943 года ў Сафіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.