From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Мікітавіч Кажадуб (укр.: Кожеду́б Іва́н Мики́тович; 8 чэрвеня 1920, сяло Абражыіўка, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губерня, Украінская Народная Рэспубліка — 8 жніўня 1991, Масква, РСФСР) — савецкі ваенны дзеяч, лётчык-ас часоў Вялікай Айчыннай вайны, найбольш выніковы лётчык-знішчальнік у авіяцыі антыгітлераўскай кааліцыі (64 збітых самалёта). Тройчы Герой Савецкага Саюза (04.02.1944[3], 19.08.1944, 18.08.1945). Маршал авіяцыі (6 мая 1985).
Іван Мікітавіч Кажадуб | |
---|---|
руск.: Ива́н Ники́тович Кожеду́б укр.: Іва́н Мики́тович Кожеду́б | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1920[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1991[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў |
авіяцыя (ваенна-паветраныя сілы) РСЧА, знішчальная авіяцыя ВПС УС СССР |
Гады службы | 1940—1991 |
Званне | |
Часць | 240-ы зап, 176-ы Гвардзейскі зап |
Камандаваў | 324th Fighter Aviation Division[d] і 76th Air Army[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы |
Пісьменнік Дэпутат Вярхоўнага савета СССР Народны дэпутат СССР |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і селяніна — царкоўнага старасты. Украінец. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1949), акадэмію Генштаба (1956). У арміі з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Варонежскім, Стэпавым, 2-ім Украінскім і 1-ым Беларускім франтах. Быў пілотам, камандзірам звяна і эскадрыллі, намеснікам камандзіра знішчальнага авіяпалка. У 120 паветраных баях збіў 62 самалёты праціўніка.
Пасля вайны працаваў на кіруючых пасадах у Ваенна-паветраных сілах, удзельнічаў у Карэйскай вайне (у красавіку 1951 — лютым 1952 гадоў камандзір 324-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў складзе савецкага 64-га знішчальна-авіяцыйнага корпуса). З 1978 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах. Аўтар кніг «Служу Радзіме» (1949), «Вернасць Айчыне» (1967) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.