From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Пятровіч Катлярэўскі (укр.: Іван Петрович Котляревський; 29 жніўня (9 верасня) 1769, Палтава — 29 кастрычніка (10 лістапада) 1838, Палтава) — вялікі ўкраінскі пісьменнік, паэт і драматург, заснавальнік сучаснай украінскай літаратуры, грамадскі дзеяч. Падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Яго паэма «Энеіда» (1798) стала першым ва ўкраінскай літаратуры творам, напісаным народнай мовай.
Іван Катлярэўскі | |
---|---|
укр.: Іван Петрович Котляревський | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Іван Петрович Котляревський |
Дата нараджэння | 29 жніўня (9 верасня) 1769[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка (10 лістапада) 1838[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Гетманшчына Расійская імперыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург, перакладчык |
Жанр | narrative poetry[d] і п’еса |
Мова твораў | украінская мова |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 9 верасня 1769 года у Палтаве ў сям’і канцылярыста гарадскога магістрата. У 1789 Катлярэўскі ўнесены ў спіс дваран. Іван вучыўся ў Екацярынаслаўскай духоўнай семінарыі Палтавы, служыў у Наварасійскай канцылярыі, настаўнічаў у памешчыцкіх сем’ях Залатоношскага павета; вывучаў фальклор і звычаі народа.
На працягу 1796—1808 гадах знаходзіўся на ваеннай службе, у 1806—1812 гадах удзельнічаў у руска-турэцкай вайне. Катлярэўскі таксама пэўны час служыў у Лідзе[3], дзе ў гонар яго была названая вуліца. У 1808 годзе выйшаў у адстаўку з ордэнам Святой Ганны 4-й ступені. У Пецярбургу намаганнямі калежскага асесара М. Парпуры ў 1798 г. выходзіць у першых трох частках «Енеида на Маларасійскай языкъ перелициованная І. Котляревскимъ»[4].
У 1812 годзе, падчас паходу Напалеона I Банапарта на Расію Катлярэўскі з дазволу Маларасійскага генерал-губернатара Якава Лабанава-Растоўскага сфармаваў ў мястэчку Гарошыны Харольскага павета 5-ы ўкраінскі казацкі полк, за што атрымаў ваенны чын маёра.
Памёр і пахаваны ў Палтаве.
На беларускую мову «Энеіда» Катлярэўскага была перакладзена А. Куляшовым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.