From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Уладзіміравіч Карчынскі (25 чэрвеня 1864, Тальнэ, Кіеўская губерня — 2 ліпеня 1935, Аліта) — беларускі грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, праваслаўны святар.
Іван Уладзіміравіч Карчынскі | |
---|---|
Нараджэнне |
25 чэрвеня 1864 |
Смерць |
2 ліпеня 1935 (71 год) |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў у 1879 годзе Уманскае духоўнае вучылішча, у 1885 годзе — Кіеўскую духоўную семінарыю, пасля 2 курсы юрыдычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.
Сельскі настаўнік (1885). Іерэй у Пакроўскім храме і загадчык царкоўна-прыхадской школы сяла Рамашкі Васількоўскага павета Кіеўскай губерні (1887), узнагароджаны набедранікам (1890).
З 1890 года інспектар царкоўнапрыходскіх школ Гродзенскай праваслаўнай епархіі. З 1904 года ключнік і протаіерэй Барыса-Глебскага манастыра ў Гродне. Пад час Першай сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Маскве. У 1917 годзе — член Саюза беларускага праваслаўнага духавенства. Член Гродзенскай управы і Гродзенскага БНК.
У красавіку 1919 года кааптаваны ў склад літоўскай Тарыбы. У канцы 1919 года ўваходзіў у склад Рады БНР. У верасні 1920 года выступіў адным з ініцыятараў беларускага антыпольскага партызанскага руху ў шчыльнай сувязі з Літвой. У 1921 годзе ў якасці праваслаўнага капелана служыў у літоўскім беларускім батальёне. Быў сябрам штаба арганізацыі В. Разумовіча — «Хмары» ў Мерачы. Затым жыў у Коўне, з’яўляўся праваслаўным капеланам Літоўскай арміі.
Памёр 2 ліпеня 1935 г. у Алітусе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.