(XV—XVI стст.) намеснік менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Васілевіч Красны з князёў Друцкіх (каля 1450 — пасля 1516) — князь, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, намеснік менскі (1487—1489).
Іван Васілевіч «Красны» | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1450 |
Смерць | пасля 1516 |
Род | Друцкія[1] |
Бацька | Васіль Сямёнавіч Красны[1] |
Маці | Львоўна Варатынская[d][1] |
Жонка | Марыя Сямёнаўна Кобрынская[2] і Марыя Іванаўна Заслаўская[d][2] |
Дзеці | Дзмітрый |
З роду Друцкіх герба ўласнага «Друцк», сын віцебскага намесніка Васіля Сямёнавіча Краснага і невядомай імем сястры князя Фёдара Львовіча Варатынскага.
У 1486 годзе выступіў сведкам пры запісе княгіні Соф’і Зубравіцкай на карысць Марыны Трабскай. У 1487 годзе атрымаў ад караля Казіміра урад намесніка менскага. У 1488 годзе атрымаў чатыры бочкі солі з ковенскага мыта і борць мёду з Троцкага ключа. У лютым 1489 года кароль паведамляе яму, як намесніку менскаму, што аддаў менскае мыта ў арэнду «жыду Троцкаму» Міхалу Даніловічу, у маі таго ж году Іван Красны згадваецца ў дыпламатычнай карэспандэнцыі маскоўскага і літоўскага двара. Верагодна, па смерці караля Казіміра Іван Друцкі склаў урад менскага намесніка. У 1505 годзе, выкліканы сведкам пра паходжанне жонкі Івана Васільевіча Яраславіча, засведчыў, што «дачка Карыбута Альгердавіча Марыя знаходзілася ў вялікага князя Вітаўта на выхаванні і тую ён выдаў за князя Фёдара Варатынскага майго вуя», дачка якога Еўдаксія з’яўляецца і была жонкаю князя Івана Васілевіча Яраславіча. У 1516 годзе запісаў сваёй жонцы Марыі Іванаўне Заслаўскай сёлы Бобр і Сакаловічы, даннікаў на рацэ Бобр і двор Недаходаў.
Быў жанаты двойчы, першы раз з Марыяй Сямёнаўнай Кобрынскай (? — да 1512), дачкой князя Сямёна Раманавіча Кобрынскага і Юліяны Сямёнаўны Гальшанскай, меў з ёй сына Дзмітрыя (? — да 1507), які рана памёр. Другім шлюбам ажаніўся з Марыяй Іванаўнай Заслаўскай, дачкой Івана Васілевіча Заслаўскага і ўдавой Багдана Фёдаравіча Глінскага, які памёр у Маскве ў 1512 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.