From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаган Георг Бергмюлер (ням.: Johann Georg Bergmüller; 15 красавіка 1688, Цюркхайм — 30 сакавіка 1762, Аўгсбург) — нямецкі мастак барока, адзін з найбуйнейшых фрэскавых майстроў XVIII стагоддзя.
Іаган Георг Бергмюлер | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1688[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1762[3] (73 гады) ці 30 сакавіка 1762[4][5] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Bergmüller[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, фрэскіст |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачаў навучанне жывапісу ў 1702 годзе пры мастацкай майстэрні Андрэаса Вольфа ў Мюнхене, дзе вучыўся італьянскай манеры малявання. Скончыў сваю вучобу ў Нідэрландах, дзе ўзяў для сябе прыкладам палатна Рубенса. У 1713 вяртаецца ў Аўгсбург, дзе працуе ў Акадэміі, і ў 1730 становіцца яе дырэктарам.
У гады кіраўніцтва Бергмюлерам Акадэміі, Аўгсбург у Германіі ператвараецца, падобна Вене ў Аўстрыі, у цэнтр развіцця барока і ракако ў жывапісе. Мастак пачынае маляваць фрэскі, самыя раннія з якіх можна ўбачыць у Курфюрсцкай шпітальнай царкве Дзюсельдорфа (1709). 1736 фрэскі ў Аўгусцінскім манастыры ў Дысене (Амерзэе). Яго стыль носіць акадэмічны, класічны характар, асабліва адлюстраваны ў халодных і светлых танах. Працаваў таксама над алтарным мастацтвам («Рашэнне Збавіцеля» 1748 царква св. Урсулы, Ландсберг (Лех)). Многія працы Бергмюлера былі размножаны графічнымі серыямі, зробленымі з медных гравюр-як напрыклад сцэны з жыцця панны Марыі з капэлы Польх.
Бергмюлер займаўся таксама педагогікай і тэорыяй мастацтва, выдаў у 1753 годзе працу «Аб геаметрычных суадносінах пабудовы калон з квадрата дарыйскага стылю» з 22 яго гравюрамі ў якасці ілюстрацый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.