From Wikipedia, the free encyclopedia
Volvo Personvagnar AB або Volvo Car Corporation (у ЗША) — шведская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Вольва». Штаб-кватэра — у горадзе Гётэбарг, Швецыя. У перакладзе з латыні «volvo» азначае «я кручуся» або «я качуся».
Volvo Personvagnar | |
---|---|
Тып | aktiebolag[d] |
Лістынг на біржы | Стакгольмская фондавая біржа і Стакгольмская фондавая біржа[1][2] |
Заснаванне | 14 красавіка 1927 і 2010 |
Заснавальнікі | Assar Gabrielsson[d] і Gustaf Larson[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць і car manufacturing[d] |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Джылі |
Даччыныя кампаніі | Volvo Car Czech Republic[d] і Zenseact[d] |
Сайт | volvocars.com (англ.) (ням.) |
Раней Volvo Personvagnar ўваходзіла ў канцэрн «Volvo». C 2010 года кампанія належыць холдынгу «Zhejiang Geely».
Заснавана ў 1927 годзе Асарам Габрыелсанам (шведск.: Assar Gabrielsson) і Густавам Ларсанам (шведск.: Gustaf Larson) як даччына фірма па зборцы аўтамабіляў шведскага падшыпнікавага канцэрна «SKF».
У 1924 годзе Густаў Ларсан і Асар Габрыелсан за абедам у рэстаране «Sturehof» (Стакгольм) прынялі рашэнне стварыць аўтамабіль. Кампаньёны працавалі над такім аўтамабілем, які быў бы прыдатны да выкарыстання ў дарожных і кліматычных умовах Швецыі.
На яго стварэнне ў Ларсана і Габрыэльсана сышло 3 гады. Фінансавую падтрымку партнёрам аказала кампанія «SKF».
У 1935 годзе Volvo здабывае поўную незалежнасць ад SKF.
З 1979 года супрацоўнічае з французскай аўтамабільнай кампаніяй «Рэно».
Брэнд Volvo робіць у сваёй рэкламе адмысловы ўпор на бяспеку аўтамабіляў гэтай маркі, як актыўную, так і пасіўную.
Так першы ў свеце трохкропкавы рэмень бяспекі з’явіўся ў 1958 годзе ў аўтамабілях Volvo.
У 1964 годзе — першае ў свеце дзіцячае крэсла, звернутае супраць ходу руху.
Пры распрацоўцы сямейства аўтамабіляў 240/260 ўлічваліся жорсткія патрабаванні да бяспекі. Гэтак жорсткія, што гэты аўтамабіль выкарыстоўваўся урадам ЗША ў якасці эталона пры распрацоўцы патрабаванняў да бяспекі.
У 1995 годзе Вольва былі першымі, хто стаў ўсталёўваць бакавыя падушкі бяспекі. Яны сталі часткай базавай камплектацыі на ўсіх мадэлях.
У 2004 годзе Вольва прадставіла сістэму «BLIS». Гэтая сістэма апавяшчае кіроўцу аб транспартных сродках, якія знаходзяцца ў «сляпой зоне».
З 1999 Volvo знаходзіцца пад кантролем Ford Motor Company. Капіталізацыя на Стакгольмскай фондавай біржы — 256,86 млрд швецкіх крон ($37,91 млрд).
Галоўны кіраўнік — Фрэдрык Арп (Fredrik Arp).
Адзін з найбольшых у свеце вытворцаў рухавікоў для суднаў, у Заходняй Еўропе — грузавых аўтамабіляў вялікай грузапад’ёмнасці, аўтобусных шасі і будаўнічых машын. Вырабляе таксама авіяцыйныя маторы, абсталяванне для суднаў і сувязі, харчовую, харчасмакавую і біятэхналагічную прадукцыю.
У склад гурта ўваходзяць наступныя падраздзяленні:
У 2006 годзе кампаніяй было прададзена 219 931 грузавых аўтамабіляў.
Выручка гурта ў 2006 годзе — 248 млрд швецкіх крон ($36,24 млрд), чысты прыбытак — 16,32 млрд крон ($2,38 млрд).
Галоўныя цэнтры вытворчасці: Гётэбарг, Удэвала і Кальмар у Швецыі, Гент у Бельгіі, Борн (правінцыя Лімбург) у Нідэрландах, Галіфакс у Канадзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.