From Wikipedia, the free encyclopedia
Volkswagen Touran — кампактвэн на базе VW Golf. У мадэльным шэрагу Volkswagen з 2003 года. Назва Touran паходзіць ад спалучэння «Tour» (бел.: паездка) і «Sharan».
Сярод прадукцыі Volkswagen мадэль займае месца паміж кампактвэнам Golf Plus / Golf Sportsvan і мінівэнам Sharan.
Першае пакаленне Volkswagen Touran было прадстаўлена 14 сакавіка 2003 года. Вытворчасць стартавала на даччыным прадпрыемстве Auto 5000 у Вольфсбургу. У 2004 годзе пачаўся выпуск у Кітаі на заводзе ў Шанхаі[1].
Пабудаваны на платформе Golf пятага пакалення. Пры даўжыні каля 4,40 метра кампактвэн меў да сямі месцаў. Пяцімесцавы аўтамабіль прапаноўваў багажнік аб’ёмам 695 літраў, сямімесцавы варыянт — 121 л. Са знятымі сядзеннямі можна было атрымаць 1989 літраў карыснага аб’ёму.
Са з’яўленнем у 2005 годзе пяцімесцавага кампактвэна Golf Plus, ад 5-мясцовага Volkswagen Touran кампанія адмовілася.
Ад пачатку выпуску былі прапанаваныя бензінавыя рухавікі 1,6 (102 к.с.), 1.6 FSI (115 к.с.) і 2.0 FSI (150 к.с.) і турбадызелі 1.9 TDI (100 к.с.), 1.9 TDI (105 к.с.) і 2.0 TDI (136 к.с.). У 2004 годзе шэраг пашыраны 90-моцным 1,9 TDI і 2,0 TDI магутнасцю 140 к.с.[2]
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003[3] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 32 | |
Бяспека пешаходаў | 19 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Volkswagen Touran 1.6 |
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003[4] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 33 | |
Бяспека пешаходаў | 19 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Volkswagen Touran 1.6 (паўторна) |
На Парыжскім аўтасалоне 2006 года быў прадстаўлены мадэрнізаваны Volkswagen Touran[5]. З’явіліся новыя фары і рашотка радыятара, выкананыя ў стылі VW Passat і Eos, новы пярэдні бампер і капот. Ззаду абноўлены Touran атрымаў змененыя заднія ліхтары. У інтэр’еры быў зменены дызайн пярэдняй панэлі, сталі прымяняцца новыя матэрыялы і варыянты аздаблення.
У шэраг рухавікоў дадаліся два бензінавыя рухавікі — 1.4 TSI (140 к.с.) і 2.0 EcoFuel (109 к.с.). Затым дэбютаваў турбадызель 2.0 TDI з 170 к.с., а праз год з’явіўся 1.4 TSI у версіі 170 к.с. У 2008 годзе былі ўведзеныя 1.9 TDI BlueMotion (105 к.с.), у 2009 годзе — 1.4 TSI EcoFuel (150 к.с.)[2].
З’явілася версія CrossTouran, якая адрозніваецца абвіссю кузава з нефарбаванага пластыка: накладкамі на пярэдні і задні бамперы, парогі кузава і колавыя аркі. CrossTouran таксама мае павялічаны на 12 міліметраў дарожны прасвет, а таксама 17-цалёвыя колавыя дыскі[6].
Другая мадэрнізацыя была праведзена ў 2010 годзе.
У сакавіку 2015 года быў прадстаўлены Touran другога пакалення, пабудаваны на модульнай платформе MQB .
Даўжыня — 4527 мм, вышыня — 1659 мм, памер колавай базы — 2791 мм. Аб’ём багажніка ў пяцімеснай версіі складае 834 літра. Пры сямі месцах, якія заказваліся за дадатковую плату, аб’ём багажніка скарачаецца да 743 літраў. Сядзенні складаюцца ўтвараючы роўную падлогу з багажнікам. У такім выглядзе аб’ём атрыманага грузавога аддзялення складае 1980 літраў. Задні шэраг складаецца з трох паасобных сядзенняў. Крэслы можна ссоўваць, павялічваючы аб’ём багажніка, а таксама змяняць вугал нахілу спінкі. Кожнае сядзенне мае мацаванні Isofix. Апцыянальна ў Touran былі даступныя заднія сядзенні, якія трансфармуюцца ў дзіцячыя крэслы.
На канвееры сумеснага прадпрыемства Shanghai Volkswagen у Кітаі для мясцовага рынку выпускаецца Volkswagen Touran L, а таксама CrossTouran L, якая адрозніваецца іншымі бамперамі, рашоткай радыятара, пластыкавымі накладкамі на парогах і колавых арках, арыгінальнымі 18-цалёвымі коламі, а таксама павялічаным на 23 мм дарожным прасветам[7].
Механічная каробка перадач — 6-ступеньчатая. На ўсе бензінавыя і на мадыфікацыі з дызельным рухавіком 1.6 TDI меншай магутнасці таксама ўсталёўвалася рабатызаваная 7-ступеньчатая трансмісія DSG версіі DQ200 з «сухімі» счапленнямі. На больш магутныя дызельныя машыны ставілі робаты з «мокрымі» счапленнямі: 6-ступеньчаты DQ250, а з 2018 года — 7-ступеньчаты DQ381.
Пярэдняя падвеска тыпу McPherson, ззаду — шматрычажная.
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[8] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 33,8 | 88% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 43,7 | 89% |
Бяспека пешаходаў | 25,7 | 71% |
Актыўная бяспека | 10,0 | 76% |
Пратэставаны аўтамабіль: VW Touran 1.6 'Comfortline' |
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2022[9] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 29,4 | 77% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 40,0 | 81% |
Бяспека пешаходаў | 34,0 | 62% |
Актыўная бяспека | 10,7 | 66% |
Пратэставаны аўтамабіль: VW Touran 1.5 TSI 'Comfortline' |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.