![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Einhard_1521.jpg/640px-Einhard_1521.jpg&w=640&q=50)
Жыццё Карла Вялікага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Vita Karoli Magni («Жыццё Карла Вялікага») — біяграфія Карла Вялікага, караля франкаў і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, напісаная Эйнхардам[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Einhard_1521.jpg/640px-Einhard_1521.jpg)
Гісторыкі традыцыйна лічаць гэту працу першым прыкладам біяграфіі еўрапейскага караля. Аўтар імкнуўся пераймаць стыль старажытнарымскага біёграфа Светонія, аўтара працы «Жыццё дванаццаці цэзараў». Біяграфія Карла напісана ў першую чаргу на ўзор біяграфіі імператара Аўгуста, першага імператара Рымскай імперыі[2].
«Жыццё Карла Вялікага» складаецца з шэрагу буйных раздзелаў, у першым з якіх апісваюцца войны і знешняя палітыка Карла, а ў другім — яго прыватнае жыццё; другі раздзел заканчваецца апавяданнем пра апошнія дні імператара, яго смерць і пахаванне.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Einhard_vita-karoli_13th-cent.jpg/320px-Einhard_vita-karoli_13th-cent.jpg)
Дакладная дата напісання працы невядомая. Кніга была напісана пасля смерці Карла ў 814 годзе, часам напісання звычайна лічыцца перыяд з 817 па 833 гады, у кіраванне караля Людовіка Набожнага[3].
На працягу ўсяго Сярэднявечча праца Эйнхарда была асноўнай крыніцай пра часы Карла Вялікага, аднак надзейнасць шматлікіх фактаў, асветленых у ёй, знаходзіцца пад вялікім сумневам, паколькі ў біяграфіі адлюстраваны толькі станоўчыя факты і ўчынкі імператара (якія не абавязкова былі такімі ў рэчаіснасці). Паводле меркавання шматлікіх гісторыкаў, многія факты і падзеі ў працы або скажоны, або проста не згаданы. Тым не менш, нават з улікам вельмі верагоднага адыходу ад ісціны гэта праца з’яўляецца найкаштоўнейшай гістарычнай крыніцай па гісторыі і культуры Ранняга Сярэднявечча[4].