![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Varpas1889.jpg/640px-Varpas1889.jpg&w=640&q=50)
Varpas
From Wikipedia, the free encyclopedia
Varpas (бел.: Звон) — літоўская штомесячная газета ліберальнага, а пасля 1900 года — сацыялістычнага кірунку.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Varpas1889.jpg/640px-Varpas1889.jpg)
З-за таго, што выданне было забаронена ў Літве, у тыя часы - частцы Расійскай імперыі, друк адбываўся ў Тыльзіце (цяпер Савецк) і Рагніце (цяпер Нёман) у нямецкай Усходняй Прусіі і кантрабандай дастаўлялася ў край кніганошамі. Varpas, з накладам у 500[1]-1000[2] экзэмпляраў адыграў вялікую ролю ў літоўскім нацыянальным Адраджэнні. Tautiška Giesmė (бел.: Нацыянальная песьня), адна з паэм, напісаных заснавальнікам і выдаўцом выдання Вінцасам Кудзіркай да 10-й гадавіны з дня з'яўлення Varpasа, стала літоўскім нацыянальным гімнам. Рэдакцыя Varpas-а пазней распачала два больш спецыялізаваныя выданні: больш практычны Ūkininkas (бел.: Гаспадар), 1890–1905) для малаадукаваных сялян і апалітычную газету Naujienos (бел.: Навіны, 1901–1903) для шырэйшых колаў чытачоў.[3]
Выходзіў у 1889—1905 гг. У першым нумары часопіса упершыню было прапанавана увесці чэшскія літары š и č ў літоўскую арфаграфію. Прапанова была ўспрынята літоўскай дыяспарай у ЗША, і ў пачатку XX стагоддзя гэтыя літары ўвайшлі ў літоўскі алфавіт.