From Wikipedia, the free encyclopedia
Utricularia gibba — від раслін сямейства плывунцовыя (Lentibulariaceae).
Utricularia gibba | |||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Utricularia gibba | |||||||||||||||
|
Аднагадовая ці шматгадовая расліна. Рызоіды адсутнічаюць ці ніткападобныя, разгалінаваныя. Сталоны ніткападобныя, моцна разгалінаваныя. Пасткі бакавыя на ліставых сегментах, на ножках, яйцападобныя, 1-2. 5 мм. Лісце шматлікае на сталонах, 5-15 мм. Суквецці прамыя, 2-15 см, 1-3 (6)-кветкавыя. Часткі чашачкі няроўныя, ад шырока яйцападобных да круглявых, 1.5-2 мм, вярхушка закругленая; вяночак жоўты, 4-8 мм. Каробачка шарападобная, 2-3 мм у дыяметры, 2-клапановая. Насенне сачавіцападобнае, 0.8-1 мм у дыяметры. 2n = 28[3].
Расце ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, у Афрыцы, на поўдні Еўропы, на поўдні і паўднёвым усходзе Азіі, у Аўстраліі[4][5].
Сустракаецца на плыткаводдзі, у стаялай або павольнай вадзе або ў глеі ў канавах, басейнах, азёрах, рачных затоках, балотах або багністых месцах. Гэты від таксама часта сустракаецца на глыбокай вадзе, але не цвіце, калі не падтрымліваецца на дыванках з жывой ці мёртвай расліннасці[3][4].
Від вельмі шырока вырошчваецца для садоўніцтва[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.