трэці музычны альбом праекта Pragnavit From Wikipedia, the free encyclopedia
«Svietacjam» (Светацям) — трэці музычны альбом праекта «Pragnavit», выдадзены ў 2006 годзе на лэйбле «Crivia Records», у фармаце Digi-sleeve-CD-дыска з шасцістаронкавым буклетам і спецыяльнай паштоўкай. На вокладцы змешчаны старажытны свастычны беларускі арнаментальны сімвал Айчыны. У афармленні дадатковых інфармацыйных укладак выкарыстаная выява «Шклоўскага ідала», якая была змешчаная таксама на вокладцы папярэдняга альбома «Viede...» гэтага праекта.
Svietacjam | ||||
---|---|---|---|---|
музычны альбом Pragnavit | ||||
Дата выпуску | 2006 | |||
Запісаны | 2006 | |||
Жанр | Ethnic Dark Ambient | |||
Мова песень | Беларуская | |||
Лэйбл | Crivia Records | |||
|
||||
Храналогія | ||||
|
Гэты альбом вельмі адрозніваецца ад папярэдніх прац праекта (багатым выкарыстаннем народных музычных інструментаў, высокай якасцю запісу ды інш.) З гэтага альбома адрадзіўся праект, які цягам 8 гадоў нічога не выдаваў. Музыка створаная на працягу 2005 года. Запіс «пачаты ў 2006 годзе пад канец панавання Зюзі ў гонар адраджэння Крывійскага Светацяму і скончаны падчас Пахавання Стралы»[1].
Як сведчыць выдавец[2], гэты альбом прысвечаны традыцыйна-этнічнай духоўнай культуры балта-славянскага рэгіёну Старой Еўропы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.