Свінні (Suidae) — сямейства нежвачных парнакапытных (Artiodactyla), якое ўключае 8 відаў, у тым ліку адзінага еўрапейскага прадстаўніка сямейства — дзіка, які з'яўляецца прабацькам свойскай свінні. Дзіцяня свінні называецца парсючком.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Для свіней характэрны кампактны целасклад і доўгая морда, якая сканчаецца голым храстковым рухомым «пятачком» — гэта прыстасаванне для разрыхлення зямлі ў пошуках корму. Іклы добра развітыя, вострыя, выгнутыя ўверх. Канечнасці чатырохпалыя; бакавыя пальцы (другі і чацвёрты) ледзь дакранаюцца зямлі. Як ва ўсіх парнакапытных, пальцы заканчваюцца капыткамі. Валасяны покрыў рэдкі, складаецца ў асноўным з шчаціння. Страўнік просты (выключэнне — бабіруса).
Натуральны арэал свіней ахоплівае Еўразію і Афрыку, аднак дзякуючы чалавеку хатнія свінні прысутнічаюць на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды і ўсюды ўтварылі збольшага здзічэлыя папуляцыі.